На цырымоніі адкрыцця імпартнай ЭКСПА Сі Цзіньпін адзначыў, што адкрытасць стала адметнай прыкметай сучаснага Кітая.
Сі Цзіньпін сказаў, што за 40 гадоў палітыкі рэформаў і адкрытасці Кітай будуе сваю краіну; Кітай ажыццявіў вялікі гістарычны пераход да ператварэння краіны ва ўсебакова адкрытую дзяржаву. Кітай пастаянна павышае ўзровень адкрытасці, імкнецца да адкрытасці глабальнай эканомікі і не спыніць сваіх намаганняў на шляху да стварэння глабальнай супольнасці адзінага лёсу.
Ён падкрэсліў, што Кітай будзе няўхільна праводзіць узаемавыгадную стратэгію адкрытасці, заўсёды будзе правадніком глабальнай адкрытасці, а таксама крыніцай стабільнага росту глабальнай эканомікі, дынамічным рынкам для пашырэння бізнес-магчымасцей усіх краін, а таксама краінай, якая ўносіць актыўны ўклад у рэфармаванне глабальнай сістэмы кіравання. - Р -