5 лістапада старшыня КНР Сі Цзіньпін у Шанхаі заклікаў свет прытрымлівацца адкрытасці і каардынацыі ў мэтах пашырэння прасторы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Паводле яго слоў, у якасці вядучага фактару развіцця варта разглядаць інавацыю і паскорыць пераход ад старых да новых рухаючых сілаў развіцця; прытрымлівацца інклюзіўнасці і пашырэння прэферэнцый у мэтах садзейнічання ўсеагульнаму развіццю.
Сі Цзіньпін сказаў, што ўсе краіны павінны выступіць супраць пратэкцыянізму і унілатэралізму, павышаць узровень шматбаковай і двухбаковай адкрытасці, умацоўваць эканамічную каардынацыю і супрацоўніцтва для сумеснага фарміравання глабальнай эканомікі адкрытага тыпу; варта ўзмацніць узгодненасць у макраэканамічнай палітыцы для нівелявання негатыўных спадарожных эфектаў; прасоўваць стварэнне справядлівай, рацыянальнай і празрыстай сістэмы міжнародных нормаў эканомікі і гандлю і садзейнічаць лібералізацыі і спрашчэнні гандлю і інвестыцый з мэтай стымулявання дасягнення далейшай адкрытасці, узаемадзеяння і інтэграцыі сусветнай эканомікі. Паводле яго слоў, усе краіны павінны выкарыстоўваць магчымасці, якія нясе новы віток навукова-тэхнічнай і прамысловай рэвалюцыі, узмацніць супрацоўніцтва ў такіх перадавых сферах, як лічбавая эканоміка, штучны інтэлект і нанатэхналогіі, каб сумеснымі намаганнямі стварыць новы тэхналагічны патэнцыял, новыя сектары прамысловасці, формы гаспадарання і новыя мадэлі.
Сі Цзіньпін падкрэсліў, што сёння ва ўмовах пастаяннага паглыблення эканамічнай глабалізацыі прынцыпы, калі «моцны пажырае слабага» і «пераможцаў не судзяць» паказваюць вузкасць мыслення і вядуць у тупік, у той час, як інклюзіўнасць, усеагульныя прэферэнцыі і ўзаемная выгада - праўдзівы шырокі шлях развіцця чалавечай супольнасці.