Старшыня КНР Сі Цзіньпін 5 лістапада ў Шанхаі заявіў, што ў бліжэйшыя 15 гадоў Кітай будзе імкнуцца давесці аб'ёмы імпарту тавараў і паслуг да 30 трлн і 10 трлн амерыканскіх долараў адпаведна. Кітай будзе прасоўваць пашырэнне адкрытасці на аснове наступных пяці аспектаў: павышэнне патэнцыялу імпарту, працяглае пашырэнне доступу на кітайскі рынак, стварэнне першакласнага міжнароднага гандлёвага клімату, стварэнне атмасферы адкрытасці на высокім узроўні, садзейнічанне паглыбленаму развіццю шматбаковага і двухбаковага супрацоўніцтва.
У пакет мер таксама будуць уключаны: далейшае зніжэнне мытных пошлін, спрашчэнне імпартных працэдур, паскарэнне развіцця новых сектараў і новых мадэляў гандлю, стабільнае пашырэнне фінансавай адкрытасці, прасоўванне адкрытасці рынку паслуг, скарачэнне абмежаванняў для замежных інвестараў у сферу адукацыі, аховы здароўя і інш.
Кітай мае намер працягваць заключэнне пагадненняў аб стварэнні рэгіянальных усебаковых адносін эканамічнага партнёрства, паскараць садзейнічанне правядзенню перамоваў па інвестыцыйным пагадненні з ЕС, паскорыць працэс перамоваў па стварэнні зоны свабоднага гандлю Китай-Японія-РКарэя. - Р -