Старшыня КНР Сі Цзіньпін 5 лістапада ў Шанхаі адзначыў, што для фарміравання спрыяльнага міжнароднага бізнэс-асяроддзя, Кітай будзе ў адпаведнасці з заканадаўствам падвяргаць спагнанню за дзеянні, якія парушаюць законныя правы замежных бізнесменаў, асабліва гэта тычыцца парушэння правоў на інтэлектуальную ўласнасць; Кітай будзе надаваць пільную ўвагу павышэнню якасці і эфектыўнасці экспертызы правоў на інтэлектуальную ўласнасць, увядзенню сістэмы пакаранняў і кампенсацый, каб істотна падняць узровень выдаткаў супрацьзаконных дзеянняў.
Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай паскорыць выхад законаў i палажэнняў па замежных інвестыцыях, удасканаліць адкрытую і празрыстую сістэму заканадаўчых актаў у дачыненні да дзейнасці замежнікаў, усебакова і паглыблена укарэніць адміністрацыйную сістэму, якая аб'ядноўвае дзяржаўны рэжым на айчынных суб'ектах рынку на перадінвестыцыйнай стадыі з негатыў-спісам для замежных інвестараў; Кітай паважае нормы міжнароднай дзелавой практыкі і раўнапраўна і па-сяброўску па-дзелавому ставіцца да ўсіх прадпрыемстваў, зарэгістраваных у Кітаі. Разам з тым, ён спадзяецца, што іншыя краіны самі павінны вырашаць існуючыя праблемы, нельга кіравацца падыходам кішэннага ліхтарыка, які асвятляе шлях іншым, але не свеціць на самога сябе.