5 лістапада ў Шанхаі старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў, што ў параўнанні з асноўнымі эканамічнымі суб'ектамі, Кітай у лідарах па эканамічным росце, у краіне склаўся цэлы шэраг спрыяльных умоў для забеспячэння доўгатэрміновага, здаровага і стабільнага эканамічнага развіцця.
На думку Сі Цзіньпіна, асновы здаровага і стабільнага развіцця эканомікі ў Кітаі застаюцца нязменнымі, роўна як і не мяняюцца ключавыя ўмовы для забеспячэння высакаякаснага развіцця вытворчасці, не змяняецца і агульная доўгатэрміновая і стабільная тэндэнцыя эканамічнага развіцця. Дзяржава пастаянна пашырае магчымасці макрарэгулявання, а ўсебаковае паглыбленне рэформаў пастаянна вызваляе новыя рухаючыя сілы для развіцця.
Аднак кітайскі лідар прызнаў, што падчас эканамічнага развіцця Кітай сутыкаецца з некаторымі сур'ёзнымі супярэчнасцямі і вострымі праблемамі: у некаторых сектарах растуць фактары нявызначанасці, павялічваюцца цяжкасці некаторых прадпрыемстваў, растуць рызыкі і выклікі ў некаторых галінах. Па словах Сі Цзіньпіна, «кітайская эканоміка - гэта велізарная мора, а не маленькая сажалка, буры і ўраганы не могуць пахіснуць мора, а кітайская эканоміка абавязкова паскорыць пераход на рэйкі высакаякаснага развіцця.