Тры палітычныя ўстаноўкі Кітая па пашырэнні адкрытасці ў Шанхаі і іншых рэгіёнах
  2018-11-05 12:13:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

5 лістапада ў КНР апублікаваны тры важныя палітычных ўстаноўкі, якія прасоўваюць пашырэнне адкрытасці Шанхая і іншых рэгіёнаў.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін на цырымоніі адкрыцця ЭКСПА адзначыў: «Кітай мае намер стварыць новы раён Шанхайскай пілотнай зоны свабоднага гандлю, каб падтрымаць і садзейнічаць далейшай акумуляцыі шанхайскага вопыту па прасоўванні лібералізацыі і спрашчэння інвестыцый і гандлю, які можа быць распаўсюджаны і выкарыстаны ў маштабах усёй краіны».

Паводле слоў Сі Цзіньпіна, варта заснаваць на базе Шанхайскай фондавай біржы платформу навукова-тэхнічнай інавацыі і тэставую сістэму рэгістрацыі; варта падтрымаць стварэнне Шанхайскага міжнароднага фінансавага цэнтра і Цэнтра навукова-тэхнічных інавацый; падтрымаць дзяржаўную стратэгію інтэграцыі і скаардынаванага развіцця рэгіёна дэльта Янцзы-Шанхай-Чжэцзян-Цзянсу. Трэба наладзіць узгодненую працу па рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях», развіцці эканамічнага пояса ракі Янцзы і фармаванні рэгіёна Гуандун-Сянган-Аамэнь; неабходна ўдасканальваць геаграфію і заніраванне палітыкі рэформаў і адкрытасці. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040