Новы імпульс для сумеснага стварэння адкрытай глабальнай эканомікі
  2018-11-05 17:28:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

5 лістапада ў Шанхаі адкрылася Кітайская міжнародная імпартная ЭКСПА. У кірмашы бяруць удзел прадстаўнікі з 172 краін, рэгіёнаў і міжнародных арганізацый, а таксама бізнесмены больш за 3600 прадпрыемстваў. На цырымоніі адкрыцця імпартнай ЭКСПА з праграмнай прамовай выступіў старшыня КНР Сі Цзіньпін аб сумесным стварэнні інавацыйнай, інклюзіўнай і адкрытай глабальнай эканомікі. Грунтуючыся на гістарычным вопыце развіцця, Сі Цзіньпін высунуў прапановы па пашырэнні адкрытасці і супрацоўніцтва, абвясціў меры па павышэнні ўзроўню адкрытасці. Гэтыя прапановы і меры нададуць вялікі імпульс усеагульнай абароне шматбаковай гандлёвай сістэмы і прасоўванню развіцця свабоднага гандлю, а таксама адыграюць вялікую ролю ў сумесным стварэнні адкрытай глабальнай эканомікі і супольнасці адзінага лёсу.

Сі Цзіньпін выказаў меркаванні аб тым, што эканамічная глабалізацыя -- незваротная гістарычная тэндэнцыя, а адкрытасць і супрацоўніцтва -- важная сіла для ўмацавання жыццяздольнасці гандлю. Ён заклікаў свет прытрымлівацца адкрытасці і каардынацыі ў мэтах пашырэння прасторы для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, аддаваць прыярытэт інавацыям і паскорыць пераход да новых сіл развіцця, прытрымлівацца інклюзіўнасці і пашырэння агульных прэфэрэнцый у мэтах садзейнічання ўсеагульнаму развіццю. Выступленне лідара Кітая адлюстравала шчырае жаданне краіны развівацца разам з усім светам.

«Адкрытасць», «інавацыі», «інклюзіўнасць» -- тры ключавыя паняцці ў выступленні Сі Цзіньпіна, якія падводзяць вынік 40-гадоваму вопыту рэформаў і адкрытасці Кітая. Гэтыя паняцці разглядаюцца як неабходныя ўмовы для якаснага развіцця. Сі Цзіньпін асабліва падкрэсліў важнасць адкрытасці, менавіта гэтае паняцце ён назваў адметным знакам развіцця сучаснага Кітая.

Пасля таго як у красавіку на Бааоскім азіяцкім форуме Сі Цзіньпін абвясціў аб новым раундзе пашырэння адкрытасці, на імпартнай ЭКСПА Сі Цзіньпін працягнуў гэту тэму, высунуўшы пяць мер для паскарэння пашырэння адкрытасці: стымуляваць імпарт, спрасціць доступ на кітайскі рынак, фарміраваць спрыяльнае міжнароднае бізнес-асяроддзе, садзейнічаць далейшай адкрытасці, прасоўваць шматбаковае і двухбаковае супрацоўніцтва. Гэтыя меры адказваюць патрэбам і інтарэсам іншых краін, а таксама з'яўляюцца канкрэтнымі дзеяннямі Кітая на шляху садзейнічання эканамічнай глабалізацыі і росту глабальнай эканомікі.

Так, з нагоды павелічэння імпарту Сі Цзіньпін адзначыў, што ў краіне будзе праводзіцца далейшае зніжэнне мытных пошлін, спрашчэнне працэдуры імпарту, паскарэнне развіцця новых сектараў і новых мадэляў гандлю, такіх як трансмежавая электронная камерцыя і інш. Гэтыя прапановы адказваюць тэндэнцыі развіцця спажывання і спрыяюць пашырэнню імпарту тавараў і паслуг у Кітай. У сферы спрашчэння рынкавага доступу ў бліжэйшыя 15 гадоў Кітай будзе імкнуцца давесці аб'ёмы імпарту тавараў і паслуг да 30 трлн і 10 трлн долараў адпаведна. Гэтыя меры, несумненна, пойдуць на карысць і пашыраць прастору дзейнасці замежных інвестараў і камерсантаў, а таксама задаволяць попыт кітайскіх спажыўцоў на якасныя тавары і паслугі.

Варта адзначыць, што ў сваім выступленні Сі Цзіньпін даў абяцанне, што Кітай будзе ў адпаведнасці з заканадаўствам караць за дзеянні, якія парушаюць законныя правы замежных бізнесменаў, у асаблівасці гэта тычыцца парушэння правоў на інтэлектуальную ўласнасць. Кітай будзе надаваць пільную ўвагу павышэнню якасці і эфектыўнасці выканання правоў на інтэлектуальную ўласнасць, увядзе сістэму пакаранняў і кампенсацый, каб істотна падняць узровень выдаткаў за нелегальныя дзеянні. Усе гэтыя меры закліканы палепшыць бізнес-асяроддзе ў краіне. Паводле апублікаванага Сусветным банкам даклада «Бізнес-актыўнасць-2019», у рэйтынгу найбольш спрыяльных для вядзення бізнесу эканамічных суб'ектаў Кітай падняўся на 32 пазіцыі - з 78-га на 46-е месца.

Старшыня КНР таксама прызнаўся, што кітайская эканоміка сутыкаецца з праблемамі і цяжкасцямі. На яго думку, асновы здаровага і стабільнага развіцця эканомікі ў Кітаі застаюцца нязменнымі, роўна як і не мяняюцца ключавыя ўмовы для забеспячэння высакаякаснага развіцця вытворчасці. Ён выказаў аптымізм з нагоды развіцця кітайскай эканомікі, адзначыўшы, што па аб'ёмах росту яна па-ранейшаму -- сярод сусветных лідараў.

«Новая эпоха – сумесная будучыня» -- лейтматыў Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА, а таксама заклік да дзеяння для збліжэння Кітая з іншымі краінамі, што асабліва актуальна ва ўмовах, калі шматбаковая гандлёвая сістэма і прынцыпы свабоднага гандлю адчувае сур'ёзныя выпрабаванні. Як адзначыў Сі Цзіньпін, за 40 гадоў палітыкі рэформаў і адкрытасці Кітай пастаянна павышае ўзровень адкрытасці, імкнецца да адкрытасці глабальнай эканомікі і не спыніць сваіх намаганняў на шляху стварэння супольнасці адзінага лёсу. Кітай заўсёды будзе правадніком глабальнай адкрытасці, а таксама крыніцай стабільнага росту глабальнай эканомікі, дынамічным рынкам для пашырэння бізнес-магчымасцей усіх краін, а таксама краінай, якая ўносіць актыўны ўклад у рэфармаванне глабальнай сістэмы кіравання. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040