Сі Цзіньпін сустрэўся з прэм'ер-міністрам Венгрыі
  2018-11-06 08:57:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у панядзелак у Шанхаі сустрэўся з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам. Сі Цзіньпін нагадаў, што ў траўні мінулага года ён і В. Орбан абвясцілі аб усталяванні адносін усеабдымнага стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і Венгрыяй, пашырыўшы прастору для развіцця двухбаковых адносін.

Сі Цзіньпін заклікаў да спалучэння ініцыятывы "Пояса і шлях" з венгерскай палітыкай "адкрытасці Усходу", а таксама да супрацоўніцтва ў галіне эканомікі і гандлю, інвестыцый, фінансаў, сельскай гаспадаркі, турызму і інавацый.

"Кітай вітае далейшае пашырэнне прысутнасці Венгрыі на кітайскім рынку шляхам удзелу ў Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА", - заявіў Сі Цзіньпін.

В. Орбан выказаў гатоўнасць Венгрыі прымаць актыўны ўдзел у сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху" і пашыраць прагматычнае супрацоўніцтва з Кітаем у розных галінах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040