5 лістапада ў Шанхаі пасол добрай волі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па пытаннях туберкулёзу і ВІЧ Пэн Ліюань правяла сустрэчу з Білам Гейтсам. Пэн Ліюань адзначыла, што на працягу многіх гадоў Фонд Біла і Мелінды Гейтс прыкладае велізарныя намаганні па супрацьдзеянні галечы, развіццю розных напрамкаў медыцыны і аховы здароўя; Фонд падтрымлівае адносіны з ведамствамі Кітая і вядзе плённае супрацоўніцтва з Кітаем у галіне прафілактыкі і кантролю СНІДу, ліквідацыі беднасці за кошт аказання дапамогі хворым, а таксама ва ўмацаванні патэнцыялу глабальнай аховы здароўя.
Пэн Ліюань сказала, што Кітай аддае ўсе сілы аздараўленню нацыі, аказанню адраснай дапамогі бедным, прадухіленню збядненню і вяртанню за рысу беднасці па хваробе, а таксама прымае актыўны ўдзел у развіцці глабальнага медыцынскага абслугоўвання і аховы здароўя. «Мы падтрымліваем супрацоўніцтва Фонду Біла і Мелінды Гейтс з кітайскімі ведамствамі і арганізацыямі ў мэтах умацавання двухбаковага або трохбаковага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, гэта датычыцца ўзаемадзеяння ў галіне павышэння кваліфікацыі работнікаў сістэмы аховы здароўя, стварэння рэзерву прафесійных кадраў аховы здароўя ў свеце», -- падкрэсліла Пэн Ліюань.
Біл Гейтс павітаў адкрыццё імпартнай ЭКСПА. «Асабліва каштоўна, што ў бягучай складанай міжнароднай сітуацыі Кітай па-ранейшаму няўхільна прытрымліваецца прынцыпаў адкрытасці, талерантнасці, пашыраючы супрацоўніцтва з рознымі краінамі свету. Чалавецтва сутыкаецца з глабальнымі выклікамі ў галіне аховы здароўя, таму я высока ацэньваю велізарныя дасягненні Кітая ў галіне скарачэння беднасці і ўклад у развіццё глабальнай аховы здароўя», -- падкрэсліў Біл Гейтс. Паводле яго слоў, Фонд Біла і Мелінды Гейтс мае намер працягваць актыўнае супрацоўніцтва з Кітаем у шырокіх сферах. - Р -