Першая Кітайская міжнародная імпартная ЭКСПА сёння афіцыйна адкрылася ў Шанхаі (Усходні Кітай). Як заявіў у сваёй прамове на цырымоніі адкрыцця генеральны дырэктар Сусветнай гандлёвай арганізацыі / СГА / Раберту Азэведу, арганізаваная Кітаем імпартная ЭКСПА даказвае, што гандаль - гэта не гульня з нулявым вынікам.
Р.Азеведу падкрэсліў, што Шанхайская імпартная ЭКСПА пасылае ўсяму свету важныя сігналы: па-першае, роля Кітая ў глабальным гандлі няўхільна расце; па-другое, павелічэнне Кітаем імпарту мае ключавое значэнне для сусветнай эканомікі. Сёлета адзначаецца 40-годдзе кітайскай палітыкі рэформаў і адкрытасці. У працэсе яе рэалізацыі КНР стала членам СГА, рашуча падтрымлівае працу арганізацыі і з кожным днём грае ўсё больш важную ролю. Кітай таксама дапамагае іншым краінам, якія развіваюцца, і найбольш адсталым краінам стаць удзельнікамі сістэмы глабальнага гандлю і атрымліваць карысць ад супрацоўніцтва, выгаднага ўсім бакам.
Па словах Р.Азеведу, імпартная ЭКСПА ў Кітаі даказвае, што гандаль - гэта не гульня з нулявым вынікам, што няправільна, быццам "экспартаваць добра, а імпартаваць дрэнна". Імпарт азначае, што ў спажыўцоў з'яўляецца большы выбар, што розныя краіны могуць выкарыстоўваць свае параўнальныя перавагі, робячы ўласныя эканомікі больш канкурэнтаздольнымі і эфектыўнымі.
Р.Азеведу заклікаў да згладжвання канфліктаў у глабальным гандлі і ўмацавання сістэмы глабальнага гандлю. Ён выказаў спадзяванне, што Кітай працягне падтрымліваць гандлёвую лібералізацыю і шматбаковую гандлёвую сістэму, будзе рука аб руку з іншымі краінамі бачыць яшчэ больш светлую эканамічную перспектыву і свет, пра які мараць усе людзі.