У Шанхаі сёння афіцыйна адкрылася першая Кітайская міжнародная імпартная ЭКСПА. Выступаючы з прамовай, дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард заявіла, што Кітай – гэта ўзор міжнароднага і, асабліва, гандлёвага супрацоўніцтва.
К.Лагард дала высокую ацэнку бесперапыннаму развіццю Кітая і таго ўнёску, які ён робіць у сусветным маштабе. Яна адзначыла тры найважнейшых напрамкі, у якіх рухаецца Кітай: да міру - тут найважную ролю адыгрывае палітыка рэформаў і адкрытасці, якая праводзіцца Кітаем, што аказвае вялікі ўплыў на рост узроўню жыцця ў КНР і іншых краінах свету; да росквіту - тут яна адзначыла меры Кітая па рэфармаванні балансу ў эканоміцы і ператварэнне спажывання ў лакаматыў эканамічнага росту; і да будучыні - тут К.Лагард падкрэсліла ролю Кітая ў абароне сусветнай гандлёвай сістэмы і супрацьдзеянні пратэкцыянізму.