Сі Цзіньпін адправіў віншавальны ліст у адрас 12-й Кітайскай міжнароднай авіяцыйна-касмічнай выставы
  2018-11-06 17:19:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

6 лістапада ў горадзе Чжухай правінцыі Гуандун адкрылася 12-я Кітайская міжнародная авіяцыйна-касмічная выстава (China Airshow 2018). Старшыня КНР Сі Цзіньпін адправіў віншавальны ліст у адрас мерапрыемства. У ім Сі Цзіньпін шчыра павітаў прадстаўнікоў і прадпрымальнікаў розных краін свету, якія прымаюць удзел у гэтай выставе.

У віншавальным лісце ён адзначыў, што спакон веку чалавецтва марыла пра палёт у космасе. Гэтая мара кітайскай нацыі перадаецца з пакалення ў пакаленне. Пачынаючы з 19-га стагоддзя, да сённяшняга дня авіяцыйна-касмічная навука і тэхніка ў свеце дамаглася велізарных дасягненняў, што садзейнічала прагрэсу чалавечай цывілізацыі. У будучыні развіццё авіяцыйна-касмічнай навукі і тэхнікі прынясе яшчэ больш выгод чалавецтву.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай гатовы сумесна з іншымі краінамі прыкладаць агульныя намаганні для развіцця авіяцыйна-касмічнай навукі і тэхнікі. Дзякуючы намаганням, прыкладзеным ў мінулыя 20 гадоў, Кітайская міжнародная авіяцыйна-касмічная выстава стала адным з самых уплывовых міжнародных мерапрыемстваў у касмічнай сферы. Яна гуляе актыўную ролю ў развіцці навукі і тэхнікі.

Сі Цзіньпін упэўнены ў тым, што правядзенне выставы паспрыяе міжнароднаму ўзаемадзеянню і дасць магчымасць сумеснага выкарыстання дасягненняў у авіяцыйна-касмічнай галіне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040