Кітай абвяргае напоўненыя палітычнымі забабонамі, зламысныя і беспадстаўныя абвінавачванні ў правах чалавека - МЗС
  2018-11-08 15:15:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі распавяла аб 3-м раўндзе абмеркавання сітуацыі з выкананнем правоў чалавека ў Кітаі, які правёў Савет па правах чалавека / СПЧ / ААН.

Хуа Чуньін паведаміла, што кітайскі ўрад з павышанай увагай паставіўся да дадзенага абмеркавання і накіраваў дэлегацыю на чале з намеснікам міністра замежных спраў КНР Лэ Юйчэнам. У складзе дэлегацыі былі прадстаўнікі амаль 20 ведамстваў цэнтральнага апарата, Сіньцзян-Уйгурскага і Тыбецкага аўтаномных раёнаў, спецыяльных адміністрацыйных раёнаў Сянган і Аамэнь. Кітайская дэлегацыя ва ўсіх дэталях азнаёміла прысутных з вялізнымі поспехамі, дасягнутымі Кітаем у сферы правоў чалавека пасля папярэдняга раўнда абмеркавання ў 2013 годзе, распавяла пра шлях развіцця і канцэпцыі правоў чалавека з кітайскай спецыфікай у новую эпоху, асвятліла напрамкі развіцця Кітая ў сферы забеспячэння і прагрэсу правоў чалавека, абвясціла аб 30 новых мерах па забеспячэнні правоў чалавека, якія прыме КНР.

Па словах Хуа Чуньін, падчас абмеркавання кітайская дэлегацыя дала панарамны агляд сітуацыі, адказаўшы на больш чым 300 пытанняў ад 150 краін, у адкрытай, шчырай, талерантнай і партнёрскай манеры правяла з кожным бокам карысны і канструктыўны дыялог. Звыш 120 краін, уключаючы Расію, ПАР і Эфіопію, у сваіх выступленнях далі высокую ацэнку поспехам развіцця Кітая, цалкам ухвалілі канцэпцыю правоў чалавека з кітайскай спецыфікай, адзначылі, што ў забеспячэнні правоў чалавека і права на развіццё, ліквідацыі беднасці і іншых аспектах КНР заслугоўвае таго , каб у яе вучыцца і пераймаць вопыт. У той жа час некаторыя заходнія краіны палітызавалі пытанне правоў чалавека, прад'явіўшы Кітаю неабгрунтаваныя абвінавачванні нацыянальнага, рэлігійнага і прававога характару. У адказ на гэта кітайская дэлегацыя прывяла цэлую серыю фактаў і доказаў, даўшы рашучае абвяржэнне і ўнёсшы неабходную яснасць.

Хуа Чуньін падкрэсліла, што ў пытанні правоў чалавека не можа быць найлепшага, можа быць толькі лепш і яшчэ лепш. "Кітайскі бок жадае на аснове прынцыпаў раўнапраўя і ўзаемнай павагі, адказнага і канструктыўнага падыходу ўмацоўваць кантакты і абмен вопытам з усімі краінамі, разам рухацца наперад. Адначасова мы рашуча выступаем супраць і не прымаем напоўненыя палітычнымі забабонамі, зламысныя і беспадстаўныя абвінавачванні жменькі людзей", - заключыла Хуа Чуньін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040