47 чалавек сталі ахвярамі сутыкнення двух аўтобусаў у Зімбабвэ
  2018-11-08 15:18:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На ўсходзе Зімбабвэ ў сераду ўвечары адбылося сутыкненне двух пасажырскіх аўтобусаў, якое забрало жыцці не менш як 47 чалавек, пра гэта паведаміла паліцыя.

Прадстаўнік мясцовай паліцыі Пол Ніяці паведаміў кар. Сіньхуа па тэлефоне, што інцыдэнт адбыўся ў раёне Русапе ў правінцыі Манікаленд. У выніку лабавога сутыкнення двух пасажырскіх аўтобусаў загінулі 45 дарослых і двое дзяцей.

Па словах прадстаўніка, выратавальная аперацыя працягваецца. Колькасць ахвяраў можа вырасці. Прычыны аварыі расследуюцца.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040