Кітайская імпартная ЭКСПА мае вельмі важнае значэнне для гандлю ў еўразійскім рэгіёне -- першы віцэ-прэм'ер Украіны
  2018-11-08 15:22:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

5 лістапада ў Шанхаі адкрылася Кітайская міжнародная імпартная выстава. Украіна адправіла на выставу буйную афіцыйную дэлегацыю, якую ўзначаліў першы віцэ-прэм'ер і кіраўнік Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Сцяпан Кубіў.

С. Кубіў нагадаў, што ЭКСПА стала першай міжнароднай выставай Кітая, арыентаванай на пашырэнне імпарту. З улікам агучаных раней планаў КНР за бліжэйшыя пяць гадоў выдаткаваць каля 10 трлн долараў на куплю замежных тавараў і паслуг, ЭКСПА акажа глабальны эфект, упэўнены першы віцэ-прэм'ер. "Выстава будзе мець вельмі важнае значэнне для сусветнага гандлю і, у прыватнасці, для гандлю ў еўразійскім рэгіёне", -- растлумачыў ён.

Паводле слоў С. Кубіва, Украіна ўваходзіць у пералік прэтэндэнтаў на значнае павелічэнне аб'ёмаў паставак сваёй прадукцыі ў Кітай. У гэтай сувязі на ЭКСПА краіна прадстаўленая як калектыўнымі камерцыйнымі стэндамі, так і Нацыянальным стэндам. "Мы дэманструем найбольш магутныя галіны, якія маюць экспартны патэнцыял. У асноўным гэта харчовая і перапрацоўчая прамысловасць, індустрыялізацыя, машынабудаванне, крэатыўныя індустрыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, турызм і адукацыя", -- удакладніў ён. Першы віцэ-прэм'ер таксама дадаў, што ў пытаннях нарошчвання гандлю з КНР Украіна ставіць перад сабой канкрэтныя мэты. У прыватнасці, на працягу бліжэйшых пяці гадоў Кіеў спадзяецца павялічыць двухбаковы тавараабарот з леташніх 7,69 млрд долараў да 10 млрд долараў.

У той жа самы час С. Кубіў адзначыў, што кітайскае ЭКСПА з'яўляецца выдатнай пляцоўкай не толькі для заключэння гандлёвых здзелак, але і для пошуку інвестараў. "Мы паказваем інвестыцыйныя праекты Украіны, якія павінны зацікавіць кітайскі бок. Сярод іх: эксклюзіўныя рэгіянальныя праекты, праекты ў сферы інфраструктуры, альтэрнатыўнай энергетыкі, АПК і іншыя", -- сказаў першы віцэ-прэм'ер. Паводле яго слоў, удзел у ЭКСПА адкрывае перад Украінай магчымасць умацаваць супрацоўніцтва з Кітаем і іншымі краінамі ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях". "Гэта міжнародная выстава разглядаецца як частка канцэпцыі Новага Шаўковага шляху.

С. Кубіў дадаў, што ўкраінская дэлегацыя ўжо наведала на ЭКСПА нацыянальныя стэнды многіх дзяржаў -- Кітая, Беларусі, Узбекістана, Казахстана, Азербайджана і інш. "Гэта выстава прынясе важнія вынікі ўсім дзяржавам-удзельніцам", -- упэўнены кіраўнік украінскай дэлегацыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040