Сі Цзіньпін правёў перамовы са старшынёй Дзяржсавета Кубы М.Дыяс-Канэлем
  2018-11-09 09:08:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў правёў перамовы са старшынёй Дзяржаўнага савета, старшынёй Савета міністраў Кубы Мігелем Дыяс-Канэлем.

Сі Цзіньпін вітаў першы дзяржаўны візіт М.Дыяс-Канэля ў Кітай і папрасіў яго перадаць прывітанне першаму сакратару ЦК Кампартыі Кубы Раулю Кастра. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Куба -- незвычайная краіна, якая ўжо паўстагоддзя не баіцца цяжкасцей і небяспек, цвёрда ідзе па ўласным шляху. Кітай і Куба павінны берагчы кітайска-кубінскую дружбу, якую асабіста заключылі і сумесна выгадавалі кіраўнікі КНР і Кубы старэйшага пакалення.

Сі Цзіньпін паказаў, што бакам неабходна агульнымі намаганнямі прасоўваць устойлівае паглыбленае развіццё кітайска-кубінскіх адносін. Варта працягваць аказваць рашучую падтрымку ў пытаннях, якія тычацца карэнных інтарэсаў і ключавых заклапочанасцей процілеглага боку. Кітай бок высока ацэньвае доўгатэрміновую, пазітыўную і важную ролю Кубы ў садзейнічанні развіццю адносін Кітая з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, жадае захаваць цесную каардынацыю з кубінскім бокам у важных міжнародных і рэгіянальных пытаннях. КНР вітае ўдзел Кубы ў сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху"; бакам неабходна належным чынам спланаваць далейшае супрацоўніцтва ў такіх прыярытэтных галінах, як эканоміка і гандаль, энергетыка, сельская гаспадарка, турызм, біяфармацэўтыка. Кітайскі бок запрашае кубінскі бок выкарыстоўваць пляцоўку імпартнай ЭКСПА для пашырэння экспарту ў КНР. "У такіх аспектах, як прасоўванне сацыялістычнага будаўніцтва, рэформаў і развіцця, мы павінны адзін у аднаго вучыцца і пераймаць вопыт", -- сказаў Сі Цзіньпін.

М.Дыяс-Канэль адзначыў, што кубінскі народ нязменна адчувае сяброўскія пачуцці да кітайскага народа і ўдзячны Кітаю за неацэнную дапамогу. Новае пакаленне кіраўнікоў Кубы цвёрдае ў намеры бесперапынна ўмацоўваць традыцыйную дружбу паміж дзвюма краінамі. Кубінска-кітайскія адносіны, пабудаваныя на падмурку ўзаемнай павагі, змогуць перажыць любыя выклікі. Куба захоплена грандыёзнымі поспехамі Кітая на шляху развіцця, Кампартыя Кубы цалкам ухваляе абвешчаную на 19-м з'ездзе КПК канцэпцыю развіцця. Бакі павінны і далей падтрымліваць высокаўзроўневыя кантакты і палітычны дыялог, умацоўваць сувязі ў такіх сферах, як эканоміка, гандаль, адукацыя, культура, рабіць больш шчыльнымі кантакты і каардынацыю ў міжнародных пытаннях.

Пасля заканчэння перамоў кіраўнікі дзвюх краін прысутнічалі на падпісанні дакументаў па двухбаковым супрацоўніцтве. - Р -

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040