Лі Кэцян заклікаў да забеспячэння стабільнага і здаровага развіцця эканомікі
  2018-11-09 16:29:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у чацвер заклікаў прыкласці больш намаганняў для забеспячэння стабільнага і здаровага развіцця эканомікі. Пра гэта ён сказаў на нарадзе з удзелам эканамістаў і прадпрымальнікаў, на якім былі абмеркаваны пытанні аб бягучых эканамічных тэндэнцыях і развіцці ў наступным годзе.

Па словах прэм'ера, Кітай распачаў скаардынаваныя намаганні для стабілізацыі эканамічнага росту, стымулявання рэформаў і прадухілення рызык, забяспечыў стабільнае развіццё эканомікі на высокай базы. "Новыя драйверы росту -- устойлівыя, а мэты ў галіне занятасці выконваюцца з апярэджаннем графіка", -- сказаў ён.

Лі Кэцян адзначыў, што новая тэндэнцыя да зніжэння абумоўлена складанымі ўнутранымі і знешнімі ўмовамі, а рэальная эканоміка сутыкнулася з вялікімі цяжкасцямі. Акрамя таго, прэм'ер падкрэсліў, што праблемы нельга недаацэньваць. Кітай будзе лепш выкарыстоўваць сваю эканамічную ўстойлівасць і патэнцыял, спрыяць развіццю новых эканамічных апор, сказаў Лі Кэцян, адзначыўшы, што эканоміка будзе дзейнічаць у разумных межах і прасоўвацца да высакаякаснага развіцця. Кітай будзе падтрымліваць пераемнасць і стабільнасць макраэканамічнай палітыкі, зробіць сваю эканамічную палітыку больш скаардынаванай і мэтанакіраванай і створыць стабільнае і прадказальнае макраэканамічнае асяроддзе сераду.

У мэтах садзейнічання развіццю Лі Кэцян заклікаў прыняць меры па паляпшэнні бізнес-асяроддзя і палітыкі ў адпаведнасці з патрэбамі прадпрыемстваў і забяспечыць жыццяздольнасць рынку і сацыяльныя інавацыі. Кітай будзе працягваць скарачаць адміністрацыйныя зацвярджэнні і пашыраць доступ да рынкаў для прыватнага бізнесу, заахвочваючы іх ўваходзіць у інфраструктурны сектар і забяспечваць справядлівасць канкурэнцыі, сказаў ён. "Кітай будзе і далей аднолькава ставіцца да дзяржаўных, прыватных і замежных кампаній, стымулюючы іх да інвестыцый і дзейнасці, а таксама лепшую абарону іх законных правоў і інтарэсаў", -- падкрэсліў Лі Кэцян. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040