ВПС НВАК апублікавалі "дарожную карту" будаўніцтва магутных мадэрнізаваных ВПС
  2018-11-12 09:03:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сустрэча для журналістаў з нагоды 69-й гадавіны фарміравання ВПС Народна-вызваленчай арміі Кітая / НВАК / адбылася сёння ў Чжухае. Прадстаўнікі ВПС НВАК на сустрэчы апублікавалі ваенную "дарожную карту" будаўніцтва магутных мадэрнізаваных ваенна-паветраных сіл.

Намеснік галоўнакамандуючага ВПС НВАК Сюй Аньсян сказаў, што мадэрнізацыя ВПС НВАК будзе праходзіць у тры этапы, і гэта суадносіцца з галоўнай мэтай будаўніцтва сіл абароны і арміі.

Першы этап - да 2020 года пачатковая фарміраванне стратэгічнай сістэмы ВПС "паветрана-касмічныя войскі як для абароны, так і для наступу".

Другі этап - да 2035 года фарміраванне на пачатковым этапе мадэрнізаваных стратэгічных ВПС і дасягненне стратэгічных магчымасцяў яшчэ больш высокага ўзроўню.

Трэці этап - да сярэдзіны стагоддзя поўнае фарміраванне перадавых у свеце стратэгічных ВПС і стварэнне магутных паветрана-касмічных сіл, здольных цалкам быць апорай для падтрымання статусу буйной дзяржавы і нацыянальнага адраджэння Кітая.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040