Захаванне канала дыялогу з Кітаем мае стратэгічнае значэнне - кіраўнік МЗС Германіі
  2018-11-12 16:52:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Шматлікія глабальныя праблемы не вырашыць без удзелу Кітая, таму захаванне магутнага і надзейнага канала дыялогу з ім мае стратэгічнае значэнне для Германіі. Пра гэта ў нядзелю перад адбыццём з візітам у КНР заявіў міністр замежных спраў ФРГ Хайка Маас.

Па словах дыпламата, Кітай - гэта не толькі самы важны гандлёвы партнёр Германіі ў Азіі. У 2019 годзе ФРГ стане непастаянным членам Савета Бяспекі ААН, у гэтай сувязі Берлін спадзяецца згуляць больш важную ролю ва ўзмацненні гуманітарнай дапамогі, барацьбе з кліматычнымі зменамі і іншых пытаннях. Х. Маас адзначыў, што вельмі важна падтрымліваць дыялог з Кітаем па гэтых тэмах. Будзе добра, калі Германія і КНР працягнуць стратэгічны дыялог, дадаў ён.

Па запрашэнні члена Дзяржсавета, міністра замежных спраў КНР Ван І кіраўнік МЗС ФРГ 12-13 лістапада наведае Кітай з афіцыйным візітам. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх дзяржаў правядуць чацвёрты раўнд кітайска-нямецкага дыялогу па знешняй палітыцы і стратэгіі бяспекі. Х. Маас ўпершыню наведае КНР пасля ўступлення на пасаду ў сакавіку гэтага года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040