Кітайскае навукова-даследчае судна "Хаян-6" вярнулася з экспедыцыі
  2018-11-13 09:04:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Хаян-6" / "Акіян-6" /, першае кітайскае судна для глыбакаводных экспедыцый уласнай распрацоўкі, вярнулася ў нядзелю ў порт у правінцыі Гуандун / Паўднёвы Кітай / пасля завяршэння геалагічных даследаванняў у Ціхім акіяне.

НІС "Хаян-6" правяло ў экспедыцыі 138 дзён, за гэты час яно пераадолела шлях амаль у 30 тыс. км, распавёў галоўны інжынер Службы марскіх геалагічных даследаванняў г. Гуанчжоу Ян Шэнсюн.

Як ён адзначыў, даследаванні прайшлі на ўчастках з кобальтаноснымі скарынкамі ў заходняй частцы Ціхага акіяна, дазволіўшы высветліць іх стан больш чым на 30 участках.

Падчас даследаванняў "упершыню былі атрыманы ўзоры кобальтаносных скарынак таўшчынёй больш за 30 см", распавёў галоўны інжынер.

Яшчэ адным вынікам экспедыцыі стала паспяховае правядзенне тэставання першага кітайскага пробаадборніка для масавага атрымання узораў кобальтаносных скарынак з марскога дна.

Акрамя таго, таксама атрымалася атрымаць ўзоры мікрапластыка ўздоўж транспартных шляхоў у заходняй частцы Ціхага акіяна і прааналізаваць іх колькасць, тыпы, склад і іншыя характарыстыкі, што служыць падмуркам для міжнароднага супрацоўніцтва па рашэнні праблемы пластыкавага смецця ў Сусветным акіяне.

Гэта 8-я глыбакаводная экспедыцыя НІС "Хаян-6", якое з 2009 года ўжо пабывала ў Паўднёва-Кітайскім моры, Ціхім акіяне і ў водах, што абмываюць Антарктыку.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040