На КПП "Харгос" упершыню правялі мытны дагляд саставу з імпартнымі аўтамабілямі
  2018-11-13 15:55:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На КПП "Хоргос" Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна з германскага горада Брэмен прыбыў састаў, гружаны 112 легкавымі аўтамабілямі "Мерседэс", паведаміла мясцовая мытня. Гэта першы выпадак, калі цягнік з сабранымі аўтамабілямі, адпраўлены ў рамках міжнародных грузавых чыгуначных перавозак Кітай-Еўропа, праходзіў мытную праверку на КПП.

Паведамляецца, што састаў адправіўся з Германіі ў Кітай. Пункт прызначэння цягніка - станцыя Туаньцзецунь у горадзе Чунцін на паўднёвым захадзе краіны. Агульны кошт грузаў складае 43,4 млрд юаняў. Транспарціроўка грузаў з Брэмена на станцыю Туаньцзецунь чыгуначным транспартам займае прыкладна 15 дзён, што на 45 дзён менш, чым дастаўка па моры, паведаміў генеральны дырэктар сіньцзянскай міжнароднай лагістычнай кампаніі Ван Яньцзян.

У студзені-верасні 2018 года КПП "Харгос» абслужыў 1024 саставы, адпраўленыя па 18 маршрутах у рамках грузаперавозак Кітай-Еўропа. Аб'ём грузаперавозак дасягнуў 1,21 млн тон і 7,4 млрд. долараў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040