Лі Кэцян выступіў на ўрачыстым прыёме ў Сінгапуры
  2018-11-14 09:08:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у Сінгапуры прыняў удзел ва ўрачыстым прыёме, арганізаваным Сінгапурскай бізнес-федэрацыяй і Сінгапурска-кітайскай гандлёвай палатай.

Лі Кэцян заявіў, што за мінулыя 40 гадоў рэформы і адкрытасць прынеслі Кітаю велізарныя перамены. Сінгапур таксама бесперапынна дамагаўся новых поспехаў у сваім развіцці. За 40 гадоў вопыт развіцця Сінгапура апынуўся вельмі каштоўным для Кітая, развіццё Кітая, у сваю чаргу, дало Сінгапуру важныя шансы. Краіны аб'ядноўваюць адносіны сяброўскага супрацоўніцтва, Кітай мае намер сумесна з Сінгапурам садзейнічаць развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і бесперапыннаму паглыбленню фінансавага ўзаемадзеяння, заахвочваць рэгіянальнае супрацоўніцтва на новы ўзровень.

Лі Кэцян адзначыў, што Кітай будзе яшчэ больш моцна і хутка развіваць рэформы і адкрытасць, стымуляваць высакаякаснае развіццё, захоўваць працяглую стабільнасць макрапалітыкі, ствараць аднолькавыя і справядлівыя ўмовы для прадпрыемстваў з замежным капіталам. Ён вітаў замежныя кампаніі, у тым ліку сінгапурскія, у тым, каб выкарыстоўваць усе магчымасці для пашырэння інвестыцый у Кітай, узмацнення гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і рэалізацыі прынцыпу ўзаемнай выгады і агульнага выйгрышу.

У мерапрыемстве было занята больш за тысячу прадстаўнікоў гандлёва-прамысловых колаў Сінгапура. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040