МЗС КНР правёў прэс-брыфінг аб маючых адбыцца візітах Сі Цзіньпіна
  2018-11-14 09:08:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства замежных спраў КНР правяло прэс-брыфінг, на якім было расказана аб маючых адбыцца візітах старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

Намеснік міністра замежных спраў КНР Чжэн Цзэгуан заявіў, што старшыня КНР Сі Цзіньпін 15-16 лістапада здзейсніць дзяржаўны візіт у Папуа-Новую Гвінею. За час візіту Сі Цзіньпін таксама ў сталіцы Порт-Морсбі правядзе сустрэчы з кіраўнікамі Папуа-Новай Гвінеі, Фіджы, Самоа, Вануату, Мікранэзіі, Астравоў Кука, Тонга і Ніўэ. Гэта будзе першы візіт кіраўніка Кітая ў Папуа-Новую Гвінею, а таксама чарговая сустрэча Сі Цзіньпіна з кіраўнікамі астраўных дзяржаў Ціхага акіяна праз чатыры гады. Бакі абмяркуюць шляхі далейшага павышэння ўзроўню двухбаковых адносін; візіт надасць новыя сілы ў пашырэнні абменаў і супрацоўніцтва ў розных сферах.

Намеснік міністра замежных спраў Кітая Кун Сюанью заявіў, што Сі Цзіньпін 18-21 лістапада здзейсніць дзяржаўныя візіты ў Бруней і на Філіпіны. Апошні раз лідар Кітая наведваў гэтыя краіны 13 гадоў таму. Для Сі Цзіньпіна гэта будуць першыя візіты ў абедзве краіны. Яны стануць новай вяхой у кітайска-брунейскіх і кітайска-філіпінскіх адносінах.

Памочнік міністра замежных спраў Кітая Чжан Цзюнь заявіў, што 26-я нефармальная сустрэча кіраўнікоў АЦЭС адбудзецца 17-18 лістапада ў Порт-Морсбі. Сі Цзіньпін прыме ўдзел і выступіць з прамовай на Дзелавым саміце АЦЭС, а таксама на 26-й нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў АЦЭС, на нарадзе-дыялогу паміж лідарамі АЦЭС і прадстаўнікамі Дзелавога кансультатыўнага савета арганізацыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040