Сі Цзіньпін наведаў выставу ў гонар 40-годдзя палітыкі рэформаў і адкрытасці
  2018-11-14 09:46:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін наведаў маштабную выставу, што стартавала ў Нацыянальным музеі Кітая ў азнаменаванне 40-годдзя палітыкі рэформаў і адкрытасці.

За 40 гадоў, дзякуючы цвёрдаму кіраўніцтву КПК, упартай і самаадданай барацьбе кітайскага народа на зямлі Кітая, адбыліся вялікія перамены, заявіў Сі Цзіньпін. Грандыёзныя планы развіцця Кітая азначыў 19-ы з'езд КПК, і сацыялізм з кітайскай спецыфікай чакае яшчэ больш цудоўная будучыня, сказаў ён, падкрэсліўшы неабходнасць для гэтага рашуча кіравацца ідэямі пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай новай эпохі, у поўным аб'ёме і паслядоўна праводзіць у жыццё рашэнні ЦК КПК і быць непахіснымі ва ўсебаковым паглыбленні рэформаў і пашырэнні адкрытасці знешняму свету.

Сі Цзіньпін спадзяецца, што выстава дапаможа паглыбіць уяўленне аб вялікай сіле Кампартыі Кітая, кітайскага народа і сацыялізму з кітайскай спецыфікай, аб правільнасці тэорыі партыі, усталяванай ЦК КПК лініі на рэформы і адкрытасць, комплексу стратэгічных установак у гэтым напрамку, умацаваць у народа шматнацыянальнай краіны ўпэўненасць і рашучасць пад кіраўніцтвам партыі прытрымлівацца шляху сацыялізму з кітайскай спецыфікай. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040