Кітайская плацёжная сістэма UnionPay International выйдзе на рынак Украіны
  2018-11-14 10:34:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нацыянальны банк Украіны / НБУ / узгадніў ўмовы і парадак выхаду на ўкраінскі рынак кітайскай міжнароднай аплатнай сістэмы UnionPay International / UPI /. Пра гэта сёння паведаміла прэс-служба НБУ.

У прэс-службе адзначылі, што на пачатковым этапе UPI будзе прадастаўляць ва Украіне паслугі эквайрынгу, выдачы наяўных, аплаты тавараў і паслуг па плацёжных картах UnionPay. У далейшым украінскія банкі змогуць перайсці да эмісіі гэтых карт.

На думку кіраўніка НБУ Якава Смолія, прысутнасць UPI на рынку Украіны дазволіць паскорыць гандлёва-эканамічныя аперацыі, якія праводзяцца з КНР. Акрамя таго, UPI дасць штуршок да павышэння якасці фінансавых паслуг і развіцця рынку плацёжных сістэм ва Украіне.

UPI - гэта даччынае прадпрыемства нацыянальнай плацёжнай сістэмы Кітая China UnionPay. Карты UnionPay прымаюцца ў 170 краінах і раёнах свету. Па дадзеных UPI, на канец 2017 года пад межамі КНР налічвалася 90 млн трымальнікаў такіх плацёжных карт.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040