Кітай апублікаваў Белую кнігу аб ахове і развіцці культуры ў Сіньцзяне / больш падрабязна /
  2018-11-15 14:07:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэс-канцылярыя Дзяржсавета КНР у чацвер апублікавала Белую кнігу аб ахове і развіцці культуры ў Сіньцзяне.

Кітай - адзіная шматнацыянальная дзяржава, гаворыцца ў Белай кнізе. Падчас развіцця цывілізацыі, якая ўзнікла больш за 5000 гадоў таму, розныя этнічныя групы ў Кітаі стваралі доўгую гісторыю і шматгранную культуру.

Са старажытных часоў многія этнічныя групы прыбывалі ў Сіньцзян, які стаў для іх домам і месцам культурнай інтэграцыі. Розныя этнічныя культуры Сіньцзяна зарадзіліся на ўрадлівай зямлі кітайскай цывілізацыі. Дасягаючы ўласнага развіцця, яны ўзбагачалі кітайскую культуру, адзначаецца ў дакуменце.

Пасля ўтварэння КНР ў 1949 годзе кітайскі ўрад надаваў асаблівую важнасць дакументаванню і абароне выбітных традыцыйных этнічных культур у Сіньцзяне, забяспечваючы іх перадачу з пакалення ў пакаленне, гаворыцца ў Белай кнізе.

Кітайскі ўрад прасоўвае стваральную трансфармацыю і інавацыйнае развіццё, заахвочваў гэтыя этнічныя групы вучыцца адно ў аднаго вуснай і пісьмовай мове, садзейнічаў узмацненню кантактаў і інтэграцыі, паважаў свабоду рэлігійных перакананняў, а таксама прыкладаў намаганні для развіцця прадпрыемстваў і галін у сферы культуры.

Згодна з Белай кнігай, урад таксама садзейнічаў мадэрнізацыі этнічных культур, умацаванню культурных абменаў з замежнымі краінамі і павышэнню культурнай упэўненасці кожнай этнічнай групы з дапамогай абменаў і запазычання вопыту. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040