Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст на адрас APSCO з нагоды 10-годдзя арганізацыі
  2018-11-15 18:02:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

14 лістапада Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст на адрас Азіяцка-Ціхаакіянскай арганізацыі па касмічным супрацоўніцтве / APSCO /, якая ў сераду правяла канферэнцыю з нагоды свайго 10-годдзя.

Сі Цзіньпін у сваім лісце адзначыў, што касмічная прастора з'яўляецца агульным здабыткам чалавецтва, а яе даследаванне, развіццё і мірнае выкарыстанне - агульным імкненнем чалавецтва.

Кітай выступае за сумесныя намаганні ўсіх краін свету па стварэнні чалавечай супольнасці адзінага лёсу і ўмацаванне міжнародных абменаў і супрацоўніцтва ў касмічнай прасторы на аснове роўнасці, узаемнай выгады, мірнага выкарыстання і інклюзіўнага развіцця, заявіў Сі Цзіньпін.

Кітай паслядоўна выступае за рацыянальнае развіццё і выкарыстанне касмічных рэсурсаў і абарону касмічнага асяроддзя з тым, каб касмічная прамысловасць прыносіла карысць усяму чалавецтву.

Сі Цзіньпін адзначыў, што APSCO і яе члены гуляюць актыўную ролю ў садзейнічанні цеснаму супрацоўніцтву ў такіх галінах, як засваенне касмічнай прасторы, распрацоўка і прымяненне касмічных тэхналогій.

Кітай будзе і надалей аказваць актыўную падтрымку APSCO, і ў духу кансультацый і супрацоўніцтва дзеля дасягнення агульнай выгады садзейнічаць прагрэсу ў справе засваення космасу і сацыяльна-эканамічнаму развіццю, а таксама дзяліцца мудрасцю і ўкладваць высілкі ў будаўніцтва лепшага свету, падкрэсліў Сі Цзіньпін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040