Кабінет міністраў Вялікабрытаніі ўхваліў тэкст пагаднення па Brexit
  2018-11-15 18:08:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Брытанскі кабінет міністраў ухваліў тэкст праекта пагаднення з ЕС па ўмовах выхаду з Еўрасаюза / Brexit /, гэта вырашальны крок у працэсе выхаду Вялікабрытаніі са складу ЕС. Пра гэта прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй абвясціла ў сераду па выніках пяцігадзіннай нарады кабінета міністраў.

Паводле яе слоў, хоць працэс можа сутыкнуцца з іншымі цяжкасцямі і выклікамі, аднак яна ўпэўненая ў тым, што гэта рашэнне кабінета міністраў краіны "ў поўнай меры адпавядае агульным нацыянальным інтарэсам".

Тэрэза Мэй адзначыла, што пасля "жорсткай дыскусіі" кабінет міністраў краіны прыйшоў да адзінства ў меркаванні аб тым, што гэта найлепшае пагадненне, якога Вялікабрытанія і ЕС маглі дасягнуць. 15 лістапада яна падрабязна растлумачыць тэкст гэтага пагаднення ў сваім выступленні ў ніжняй палаце парламента краіны.

Вялікабрытанія і ЕС 13 лістапада дасягнулі дамоўленасці па тэксце пагаднення аб Brexit. Грамадскасць мяркуе, што гэта важны прарыў на перамовах паміж Вялікабрытаніяй і ЕС, якія працягваюцца ўжо больш за год.

Да падпісання пагаднення яго тэкст павінен быць ухвалены парламентам Вялікабрытаніі і ўсімі краінамі-членамі ЕС. Раней некаторыя брытанскія парламентарыі выказалі намер перашкаджаць зацвярджэнню парламентам тэксту гэтага пагаднення.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040