Новы генконсул КНР у Нью-Ёрку заявіў пра гатоўнасць садзейнічаць далейшаму ўмацаванню кітайска-амерыканскіх адносін
  2018-11-16 17:09:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральнае консульства КНР у Нью-Ёрку будзе і надалей садзейнічаць развіццю кітайска-амерыканскіх адносін шляхам актывізацыі рэгіянальнага супрацоўніцтва, заявіў у чацвер новы кіраўнік дыппрадстаўніцтва Хуан Пін.

"У цяперашні час кітайска-амерыканскія адносіны сутыкаюцца з сур'ёзнымі выклікамі і магчымасцямі, - сказаў ён па прыбыцці ў Нью-Йоркскі міжнародны аэрапорт імя Джона Кэнэдзі. - Я адчуваю, што нясу слаўную місію і сур'ёзную адказнасць".

55-гадовы Хуан Пін, былы пасол КНР у Зімбабвэ, заявіў сустракаючым яго прадстаўнікам мясцовай кітайскай дыяспары, што міжрэгіянальнае супрацоўніцтва з'яўляецца важнай часткай кітайска-амерыканскіх адносін.

Па словах дыпламата, дзесяць штатаў ва ўсходняй частцы ЗША, якія знаходзяцца ў распараджэнні генконсульства ў Нью-Ёрку, "маюць трывалую аснову для далейшага паглыблення абменаў і супрацоўніцтва з Кітаем", тым самым спрыяючы здароваму і стабільнаму развіццю двухбаковых сувязяў. У шэраг гэтых штатаў уваходзяць Мэн, Вермонт, Нью-Гемпшыр, Масачусэтс, Канектыкут, Пенсільванія, Нью-Джэрсі, Нью-Ёрк, Агаё і Род-Айленд.

Хуан Пін паабяцаў, што будзе ўсімі сіламі служыць пражываючым за мяжой кітайцам і працуючым у яго консульскай акрузе кітайскім кампаніям, а таксама заклікаў мясцовую кітайскую суполку садзейнічаць умацаванню сувязяў паміж КНР і ЗША.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040