Сі Цзіньпін прыняў удзел у 26-й нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў АЦЭС
  2018-11-19 08:44:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У нядзелю ў Порт-Морсбі прайшла 26-я нефармальная сустрэча кіраўнікоў Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва / АЦЭС /.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін выступіў з прамовай, у якой падкрэсліў, што краіны Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну (АЦР) павінны прытрымлівацца тэндэнцый глабальнага развіцця эканомікі, прасоўваць працэс рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, рухацца ў напрамку сусветнай эканомікі адкрытага тыпу і падтрымліваць супрацоўніцтва ў АЦР.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ў цяперашні час у свеце адбываюцца грандыёзныя змены і развіццё. Паводле яго слоў, неабходна ўлічваць агульнае становішча спраў у свеце, трымаць руку на пульсе эканомікі, дакладна вызначыць будучыя накірункі развіцця і вырашыць задачы эпохі. Старшыня КНР высунуў шэраг прапаноў.

Па-першае, неабходна прасоўваць працэс рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, стварыць у АЦР адкрытую эканоміку і падтрымліваць лібералізацыю гандлю і інвестыцый.

Па-другое, варта цвёрда прытрымлівацца інавацыйнага развіцця і асвойваць новыя рухаючыя сілы росту.

Па-трэцяе, неабходна ўдасканаліць сетку ўзаемазвязанасці і прасоўваць інклюзіўнае развіццё.

Па-чацвёртае, варта паглыбляць партнёрскія адносіны і згуртавана супрацьстаяць агульным выклікам.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што кіраўнікі краін АЦР нясуць адказнасць за распрацоўку бачання перспектыў узаемадзеяння на перыяд пасля 2020 года. Паводле яго слоў, КНР актыўна ініцыюе і рашуча ўдзельнічае ў супрацоўніцтве ў АЦР. Кітай прыме паглыблены ўдзел у працэсе кааперацыі ў АЦР і ўмацуе дзелавое супрацоўніцтва з усімі бакамі, заявіў старшыня КНР.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040