МЗС КНР пракаментаваў выказванні віцэ-прэзідэнта ЗША адносна Кітая
  2018-11-19 17:06:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У нядзелю прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін пракаментавала выказванні віцэ-прэзідэнта ЗША Майкла Пенса адносна Кітая.

Было зададзенае пытанне: выступаючы на Дзелавым саміце АЦЭС, віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пенс заявіў, што дапамога Кітая астраўным дзяржавам Ціхага акіяна прыводзіць да росту пазыковай нагрузкі гэтых краін. Як кітайскі бок пракаментуе гэта?

Хуа Чуньін заявіла, што старшыня КНР Сі Цзіньпін выступіў з серыяй важных прамоў на сустрэчы кіраўнікоў АЦЭС у Папуа - Новай Гвінеі, якая толькі што завяршылася. У прыватнасці, ён падзяліўся поглядам кітайскага боку на цяперашнюю сітуацыю ў сусветнай эканоміцы і заявіў аб неабходнасці ўзмацнення міжнароднага супрацоўніцтва, паляпшэння глабальнага кіравання і сумеснага рэагавання на агульныя выклікі.

Галоўнай думкай гэтых выказванняў было наступнае: усё роўна, ці ідзе гаворка пра міжнароднае супрацоўніцтва, або пра рэгіянальнае, заўсёды неабходна трымаць арыентацыю на адкрытасць, развіццё, інклюзіўнасць, інавацыі і правілы, і, у супрацьстаянне агульным выклікам, дамагацца ўзаемнай выгады і агульнага выйгрышу. Такая пазіцыя адпавядае тэндэнцыі развіцця сусветнай эканомікі і глабальнага эканамічнага кіравання, адпавядае агульным спадзяванням міжнароднай супольнасці, адлюстроўвае стратэгічнае мысленне і вядучую ролю кіраўніка буйной дзяржавы, і яна была высока ацэненая ўдзельнікамі сустрэчы, заявіла дыпламат.

Хуа Чуньін адзначыла, што кітайскі бок звярнуў увагу на адпаведныя выказванні амерыканскага боку і лічыць, што АЦЭС зараз знаходзіцца на ключавым этапе развіцця, і ў гэтых умовах усе бакі павінны праяўляць адказнасць, канструктыўны падыход, памятаць пра першапачатковыя мэты АЦЭС, прытрымлівацца асноўнага напрамку развіцця АЦР .

Міжнародныя пытанні трэба вырашаць на аснове сумесна выпрацаваных правіл. Пры ўзнікненні рознагалоссяў неабходна ліквідаваць іх шляхам кансультацый і дыялогу. Не трэба чыніць штучных перашкод, не павінна быць такой сітуацыі, калі адзін выйграе, а другі прайграе, адзначыла яна.

Што тычыцца рэгіянальнага супрацоўніцтва, няважна, ці ідзе гаворка аб Ціхім акіяне, Індыйскім акіяне або Атлантычным акіяне, усе яны павінны быць сцэнай для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, а не рынгам для геапалітычнай барацьбы і супрацьстаяння.

Яна адзначыла, што Кітай на аснове ўзаемапавагі, узаемнай выгады і агульнага выйгрышу вядзе плённае супрацоўніцтва з мноствам дзяржаў свету, уключаючы ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з краінамі, якія развіваюцца, у рамках супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень. Прасоўваючы падобнае ўзаемадзеянне, Кітай прытрымліваецца правільнага падыходу да справядлівасці і інтарэсаў і канцэпцыі праўдзівасці і шчырасці, аказваючы ў межах сваіх магчымасцяў дапамогу ў сацыяльна-эканамічным развіцці гэтых краін.

Аказваючы дапамогу, Кітай не выстаўляе ніякіх палітычных умоў і ў поўнай меры паважае жаданні краін-атрымальнікаў і іх народаў. У свеце няма ніводнай дзяржавы, якая апынулася б пад даўгавым цяжарам з-за супрацоўніцтва з Кітаем. Наадварот, супрацоўніцтва з Кітаем і дапамога з яго боку дазволілі гэтым дзяржавам павысіць свой патэнцыял самастойнага развіцця і ўзровень развіцця, палепшыць дабрабыт іх народаў. Таму супрацоўніцтва з Кітаем шырока вітаюць урады краін, якія развіваюцца, і іх народы. У гэтым пытанні міжнародная супольнасць, асабліва краіны, што развіваюцца, і вядуць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з Кітаем, здольныя даць аб'ектыўную і справядлівую ацэнку, заявіла дыпламат.

Далей Хуа Чуньін адзначыла, што Кітай у якасці важнага члена АЦР, гатовы падтрымліваць пазітыўную ролю АЦЭС у садзейнічанні рэгіянальнаму супрацоўніцтву і стымуляванні сумеснага развіцця. "Мы гатовыя разам з усімі бакамі ўмацаваць партнёрскі дух, павысіць свядомасць пра супольнасць адзінага лёсу, прасоўваць фарміраванне новай мадэлі міжнародных адносін на прынцыпах узаемапавагі, справядлівасці і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, рука аб руку будаваць супольнасць адзінага лёсу чалавецтва і садзейнічаць міру, стабільнасці і сумеснаму развіццю ў АЦР ", - канстатавала кітайскі дыпламат.

Хуа Чуньін далей заклікала асобныя дзяржавы па-сапраўднаму раўнапраўна ставіцца да ўсіх краін незалежна ад памеру, па-сапраўднаму з павагай падыходзіць да іх права на выбар свайго шляху развіцця, зыходзячы з уласных рэаліяў, па-сапраўднаму рабіць нешта карыснае і добрае для краін, якія развіваюцца.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040