Вялікабрытанія і ЕС вызначаць дэталі рамак будучых адносін на бягучым тыдні
  2018-11-20 15:57:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вялікабрытанія і ЕС дасягнулі адзінства меркаванняў адносна асноўнага зместу праекта пагаднення аб выхадзе з ЕС. На бягучым тыдні бакі вызначаць усе канчатковыя дэталі рамак будучых адносін. Пра гэта паведаміла ў панядзелак прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй на штогадовым з'ездзе Канфедэрацыі брытанскай прамысловасці.

"Ніколі не чакалася, што перамовы будуць простымі і гладкімі. А іх завяршальная стадыя першапачаткова павінна была стаць найбольш цяжкай", -- адзначыла Т.Мэй.

Паводле яе слоў, Вялікабрытанія будзе падтрымліваць спрыяльныя гандлёва-эканамічныя адносіны з ЕС. Еўропа застаецца блізкім рынкам Вялікабрытаніі, забеспячэнне свабоднага грузаабароту паміж Вялікабрытаніяй і Еўрасаюзам -- вельмі важнае. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040