Сі Цзіньпін і Лі Кэцян абмяняліся віншавальнымі тэлеграмамі з палесцінскімі кіраўнікамі з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін
  2018-11-21 09:07:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у аўторак абмяняўся з прэзідэнтам Палесціны Махмудам Абасам віншавальнымі тэлеграмамі з нагоды 30-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Сі Цзіньпін адзначыў, што кітайска-палесцінская дружба паглыбляецца каранямі ў далёкае мінулае. КНР у ліку першых падтрымаў справядлівую справу палесцінскага народа, прызнаў Арганізацыю вызвалення Палесціны і ўсталяваў дыпадносіны. За мінулыя 30 гадоў абедзве краіны наладзілі кантакты і ўзаемадзеянне ў многіх галінах і дамагліся багатых вынікаў.

Па словах кітайскага лідара, ён надае павышаную ўвагу развіццю кітайска-палесцінскіх сувязяў і гатовы прыкладаць сумесныя з М. Абасам намаганні для далейшага стымулявання супрацоўніцтва паміж Кітаем і Палесцінай на карысць дзвюх краін і іх народаў. КНР нязменна падтрымлівае палесцінскі народ у справядлівай барацьбе за аднаўленне яго законных правоў, выступае за стварэнне цалкам суверэннай палесцінскай дзяржавы ў межах 1967 года са сталіцай ва Усходнім Ерусаліме. Пекін мае намер садзейнічаць палесціна-ізраільскім мірным перамовам і адыграць актыўную ролю ў больш хуткім, усебаковым і справядлівым урэгуляванні палесцінскага пытання.

М.Абас у сваёй тэлеграме заявіў, што высока ацэньвае ролю Кітая ў падтрымцы палесцінскага народа і яго справы. Палесцінскі народ мае намер працягваць развіваць традыцыйнае сяброўства з КНР. Прэзідэнт выказаў гатоўнасць працягваць садзейнічаць развіццю двухбаковых адносін на карысць народаў Кітая і Палесціны.

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у аўторак таксама абмяняўся віншавальнымі тэлеграмамі з прэм'ер-міністрам Палесціны Рамі Хамдалай. Бакі ў сваіх пасланнях адзначылі, што з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін кітайска-палесцінскія кантакты на высокім узроўні актывізаваліся, палітычны ўзаемадавер паглыбляецца, супрацоўніцтва ў розных галінах бесперапынна пашыраецца, двухбаковыя сувязі актыўна развіваюцца ў нармальным рэчышчы. Краіны гатовы прыкладаць сумесныя намаганні па садзейнічанні дасягненню большага прагрэсу ў кітайска-палесцінскім супрацоўніцтве. Р.Хамдала ў сваёй тэлеграме заявіў, што на працягу 30 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпадносін Кітай аказваў Палесціне неацэнную падтрымку. Палесціна гатова працягваць паглыбляць і пашыраць двухбаковыя адносіны і супрацоўніцтва з кітайскім урадам дзеля шырокіх агульных інтарэсаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040