Кітай зробіць больш жорсткім нагляд за фондамі медыцынскага страхавання
  2018-11-22 17:06:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржупраўленне медыцынскага забеспячэння КНР заявіла ў сераду, што неўзабаве пачне агульнанацыянальную кампанію па барацьбе з махлярствам, звязаным з фондамі медыцынскага страхавання. Упраўленне заявіла, што кампанія будзе накіравана на медыцынскія ўстановы, аптэкі і застрахаваных асоб. Яе асноўная ўвага будзе засяроджана на парушэннях, уключаючы незаконнае выкарыстанне карт сацыяльнага страхавання і фальсіфікацыю медыцынскіх дакументаў.

"Нагляд і кіраванне фондамі медыцынскага страхавання па-ранейшаму маюць патрэбу ва ўзмацненні", - сказаў Хуан Хуабо, чыноўнік упраўлення, каменціруючы два выяўленыя выпадкі махлярства з фондамі медыцынскага страхавання ў Шэньяне ў правінцыі Ляанін. "Упраўленне будзе ўсебакова ўзмацняць свой нагляд за фондамі", -- сказаў ён, дадаўшы, што намаганні будуць сканцэнтраваны на паляпшэнні механізму нагляду і ўзмацненні жорсткасці пакаранняў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040