Сі Цзіньпін сустрэўся з прэм'ер-міністрам Казахстана
  2018-11-23 09:14:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у чацвер у Доме народных сходаў сустрэўся з прэм'ер-міністрам Казахстана Бакытжанам Сагінтаевым. Падчас сустрэчы Сі Цзіньпін сказаў, што Кітай у якасці ўсебаковага стратэгічнага партнёра надае высокую ўвагу адносінам з Казахстанам, згодны з канцэпцыяй развіцця Казахстана, цэнтрам якой з'яўляецца народ, нязменна падтрымлівае шлях развіцця, абраны краінай у адпаведнасці са сваімі рэаліямі.

Ён адзначыў, што за пяць гадоў супрацоўніцтва ў рамках кітайскай ініцыятывы "Пояс і шлях" краіны ўздоўж "Пояса і шляху" атрымалі развіццё. Кітай высока цэніць нязменную падтрымку і актыўны ўдзел Казахстана ў супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху". У далейшым абодва бакі павінны ўзмацніць каардынацыю па пытаннях палітыкі, належным чынам ажыццявіць спалучэнне будаўніцтва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху з новай эканамічнай палітыкай "Светлы шлях" і спланаваць супрацоўніцтва ў розных галінах, сказаў Сі Цзіньпін.

Бакытжан Сагінтаеў у сваю чаргу сказаў, што Кітай -- блізкі сябар і стратэгічны партнёр Казахстана. Казахстан высока ацэньвае ініцыятыву эканамічнага пояса Шаўковага шляху, вылучаную старшынёй Сі Цзіньпінам 5 гадоў таму ў Казахстане. Гэта ініцыятыва мае важнае значэнне для пашырэння транспартна-камунікацыйных магчымасцей рэгіёна, супрацьстаяння глабальным выклікам, забеспячэння бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне, садзейнічання агульнаму росту і росквіту. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040