МЗС КНР аб удзеле краіны ў СГА
  2018-11-23 09:18:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі МЗС КНР прагучала пытанне аб тым, што старшыня Савета эканамічных кансультантаў у Белым доме ЗША Кевін Хасэтаадзін заявіў, што Кітай у якасці члена СГА "паводзіць сябе ганебна", і варта разгледзець магчымасці выключэння Кітая з СГА.

Афіцыйны прадстаўнік кітайскага МЗС Гэн Шуан у адказ на пытанне заўважыў, што СГА -- шматбаковая структура, створаная рознымі краінамі, і ўся арганізацыя не зводзіцца да адных ЗША. «Падобныя словы раскрываюць як сапраўдны твар амерыканскага дэспатызму, так і ўласцівую ЗША пагарду да іншых", -- падкрэсліў Гэн Шуан. Ён адзначыў, што Кітай пасля ўступлення ў СГА актыўна рэалізуе дамоўленасці і дакладна выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы пры далучэнні да СГА. У ліпені СГА правяла праверку гандлёвай палітыкі КНР. Усе бакі, у тым ліку гендырэктар СГА, высока ацанілі падтрымку і ўклад Кітая ў сістэму шматбаковай гандлю, а роўна і ўзрастаючую ролю Кітая ў самой СГА.

Гэн Шуан паказаў, што Кітай накіроўвае намаганні на фарміраванне глабальнай эканомікі адкрытага тыпу, нязменна падтрымлівае шматбаковую гандлёвую сістэму, ядром якой выступае СГА, і мае намер сумесна з усімі бакамі стымуляваць рэфармаванне арганізацыі на падставе адстойвання агульных прынцыпаў. У той жа час Кітай адстойвае міжнародны парадак, які грунтуецца на пэўных правілах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040