Візіт старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Іспанію надасць імпульс развіццю двухбаковых адносін -- пасол КНР у Іспаніі Люй Фань
  2018-11-26 10:30:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па запрашэнні караля Іспаніі Філіпа VI старшыня КНР Сі Цзіньпін здзейсніць дзяржаўны візіт у Іспанію з 27 па 29 лістапада. З гэтай нагоды пасол КНР у Іспаніі Люй Фань заявіў, што маючы адбыцца візіт Сі Цзіньпіна надасць новы імпульс развіццю кітайска-іспанскіх адносін.

Люй Фань адзначыў, што візіт Сі Цзіньпіна будзе першым за апошнія 13 гадоў візітам старшыні КНР у гэтую краіну, падчас якога бакі абмяняюцца меркаваннямі па такіх пытаннях, як далейшае ўзбагачэнне адносін стратэгічнага партнёрства, спалучэнне стратэгій нацыянальнага развіцця дзвюх краін, а таксама абмяркуюць рэгіянальныя і міжнародныя пытанні.

Кітайскі амбасадар заявіў, што Пекін і Мадрыд з'яўляюцца дружалюбнымі партнёрамі ў многіх галінах. Двухбаковыя адносіны паміж імі з'яўляюцца стратэгічнымі і праверанымі часам. Ён выказаў упэўненасць у тым, што візіт Сі Цзіньпіна паставіць новую кропку адліку двухбаковых адносін. Гаворачы аб эканамічных і гандлёвых сувязях паміж дзвюма краінамі, Люй Фань заявіў, што Кітай з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Іспаніі за межамі ЕС. Аб'ём кітайскіх інвестыцый у краіну перавысіў 2,3 млрд долараў. Пасол спадзяецца, што Іспанія будзе прасоўваць экспарт высакаякаснай сельскагаспадарчай прадукцыі, перадавых тэхналогій і прадуктаў з высокім дабаўленым коштам у Кітай і створыць нацыянальны брэнд Іспаніі.

Люй Фань нагадаў, што ў лістападзе 2014 года выйшаў першы грузавы цягнік па маршруце Кітай-Іспанія, які стаў адным з першых вынікаў будаўніцтва "Пояса і шляху". У чэрвені 2017 на сустрэчы са старшынёй КНР кароль Філіп VI адзначыў, што кітайская ініцыятыва будзе адыгрываць вялікую ролю ў садзейнічанні сусветнай эканоміцы, і пацвердзіў, што Мадрыд гатовы актыўна ўдзельнічаць у супрацоўніцтве ў галіне інфраструктуры і энергетыкі. Пры гэтым ён спадзяецца, што бакі будуць пашыраць сферы супрацоўніцтва і павышаць узровень узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў рамках кітайскай ініцыятывы "Пояс і шлях". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040