Механізм G20 надае новы імпульс развіццю сусветнай эканомікі
  2018-11-26 14:59:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 30 лістапада па 1 снежня ў сталіцы Аргенціны 13-ы саміт G20, які, як чакаецца, дазволіць прасунуць ажыццяўленне дамоўленасцей, дасягнутых на папярэдніх самітах, у тым ліку Ханчжоўскага. Кансенсус саміту G20 у Ханчжоу, які адбыўся ў 2016 годзе, уключаў у сябе стымуляцыю інавацыйнага росту эканомікі, павышэнне здольнасцей афрыканскіх краін да самастойнага развіцця. За мінулы час у сусветнай эканоміцы назіраўся шэраг станоўчых зменаў.

Хоць у 2018 годзе ЗША пад маркай абароны нацыянальнай бяспекі неаднаразова прымалі пратэкцыянісцкія меры, аднак, дзякуючы няўхільным намаганням шэрагу міжнародных механізмаў усё больш краін рашуча выступаюць за мультылатэралізм. Міністры замежных спраў краін G20, якія збіраліся ў аргентынскай сталіцы ў маі бягучага года, адзінагалосна выступілі ў яго падтрымку. Кіраўнік МЗС Аргенціны Хорхе Форы заявіў, што па меры тэхналагічнага абнаўлення сённяшні свет, як ніколі раней, сутыкаецца з шматлікімі выклікамі, а мультылатэралізм з'яўляецца ідэальным спосабам вырашэння існуючых праблем. Міністр замежных спраў Чылі Раберта Ампуэра падкрэсліў, што менавіта дзякуючы прыхільнасці свабоднаму гандлю Чылі дамаглася хуткага развіцця і ўстойлівага зніжэння галечы.

Кітай няўхільна выступае за мультылатэралізм, падтрымлівае шэраг міжнародных шматбаковых арганізацый, у тым ліку "Групу дваццаці", уносячы тым самым ўклад у глабальнае развіццё. Акрамя таго, кітайская ініцыятыва "Пояс і шлях", якая засноўваецца на прынцыпах "сумесных кансультацый, сумеснага будаўніцтва і сумеснага выкарыстання", сама па сабе паказвае прыхільнасць Кітая мультылатэралізму, а таксама імкненне да ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва, спрашчэння гандлю і ўдасканалення глабальнага кіравання.

У выніковым камюніке Ханчжоўскага саміту G20 адзначаецца, што неабходна стварыць новы рухавік росту эканомікі асобных краін на аснове інавацый, каб ліквідаваць карэнныя прычыны паслаблення эканамічнага развіцця. Праз два гады пасля Ханчжоўскага саміту слова "інавацыі" стала ключавым для глабальнай эканомікі. Многія развітыя краіны і краіны, якія развіваюцца, павялічваюць інвестыцыі ў навукова-тэхнічную сферу, каб стымуляваць эканамічнае развіццё.

Згодна з Глабальным інавацыйным індэксам 2018 года, Еўропа працягвае заставацца лідарам у сферы інавацый. 11 з 20 вядучых эканамічных суб'ектаў па інавацыйнай дзейнасці -- еўрапейскія краіны. Паўднёва-Усходняя Азія, Усходняя Азія і Акіянія таксама паказалі імклівую дынаміку інавацыйнай актыўнасці -- усе эканамічныя суб'екты ў гэтых рэгіёнах увайшлі ў топ-100 па інавацыйнасці. А інавацыйныя паказчыкі ўсіх афрыканскіх краін на поўдзень ад Сахары апынуліся вышэй за ўзровень іх эканамічнага развіцця. Кітай, які ўступіў у этап глыбіннай карэкціроўкі эканомікі, усё больш актыўна выкарыстоўвае інавацыі як рухавік гаспадарчага развіцця. Паводле статыстыкі, у першым паўгоддзі 2018 года ў Кітаі рост у сектары інавацыйнай прамысловасці стратэгічнага значэння склаў 8,7% у гадавым вылічэнні.

Ханчжоўскі саміт упершыню паставіў пытанне развіцця ў цэнтр глабальнай макраэканамічнай палітыкі, адкрыўшы новую эру супрацоўніцтва ў сферы індустрыялізацыі з афрыканскімі і найменш развітымі краінамі. Удзельнікі саміту аднагалосна заявілі, што гатовы дапамагаць афрыканскім і найменш развітым краінам у правядзенні індустрыялізацыі, пашырэнні выкарыстання экалагічна чыстых і аднаўляльных крыніц энергіі, развіцці агульнадаступнага фінансавання і заахвочванні прадпрымальніцтва. У кастрычніку на сустрэчы міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтрабанкаў краін G20 у нямецкім горадзе Бадэн-Бадэн была запушчана ініцыятыва "Садзейнічанне інвестыцыям у Афрыку" для паглыблення і пашырэння міжнароднага эканамічнага і фінансавага супрацоўніцтва з афрыканскімі дзяржавамі. Прэзідэнт Сусветнага банка Джым Ён Кім заявіў, што СБ на працягу бліжэйшых трох гадоў прадаставіць Афрыцы на поўдзень ад Сахары 57 млрд долараў на падтрымку развіцця ў адукацыйнай, сельскагаспадарчай, медыцынскай і інфраструктурнай сферах. Варта звярнуць увагу і на тое, што ўсё больш краін заклікаюць дапамагчы Афрыцы павысіць здольнасці да самастойнага развіцця.

У 2018 годзе па выніках пекінскага саміту Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве "дзеянні па нарошчванні здольнасцей да рэалізацыі" былі ўключаны ў "8 буйных ініцыятыў" па супрацоўніцтве з Афрыкай. Гэта ў поўнай меры сведчыць аб тым, што Кітай імкнецца дапамагчы афрыканскім краінам у павышэнні здольнасцей да самастойнага развіцця на аснове прынцыпаў шчырасці, рэальных вынікаў, узаемнай схільнасці і добрасумленнасці. Кітай падтрымлівае афрыканскія дзяржавы ў развіцці працоўных рэсурсаў і падрыхтоўцы маладых спецыялістаў, што надало магутны імпульс самастойнаму развіццю кантынента. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040