Чаго чакаць ад саміту «Вялікай дваццаткі» у Аргенціне ва ўмовах адкату ад глабалізацыі?
  2018-11-27 16:45:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У лістападзе 2008 года ў Вашынгтоне ўпершыню прайшоў саміт кіраўнікоў краін-удзельніц «Вялікай дваццаткі». Тады ўдзельнікі павінны былі вырашыць пытанне, як вывесці глабальную эканоміку з сур'ёзнага фінансавага крызісу, які склаўся за некалькі дзесяцігоддзяў?

Сёння міжнародная супольнасць зноў сутыкаецца з сур'ёзнымі выклікамі -- глабальная эканоміка захоўвае дынаміку росту, але гэты рост вельмі слабы, а ў міжнародным гандлі наступіў перыяд спаду. Паводле прагнозу СГА, 2018 год можа апынуцца пятым запар, калі тэмпы росту аб'ёму глабальнага гандлю аказваюцца ніжэй за эканамічны рост. Разам з тым, пратэкцыянізм парушае міжнародны парадак, рынкі некаторых новых эканамічных суб'ектаў знаходзіцца ў стане пастаянных ваганняў, нарастаюць фактары рызыкі і нявызначанасці ў сусветнай эканоміцы.

У сувязі з гэтым, выступаючы на саміце кіраўнікоў АЦЭС, старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў, што чалавецтва чарговы раз апынулася на ростанях. Што выбраць: супрацоўніцтва ці канфрантацыю? Адказ на гэта пытанне наўпрост паўплывае на інтарэсы розных краін. Кітайскі лідар нагадаў, што калі мы станем на шлях канфрантацыі, на шлях халоднай, узброенай ці гандлёвай вайны, то ў гэтым працэсе пераможцаў не будзе. Невырашальных пытанняў не бывае, патрэбна толькі раўнапраўнае стаўленне адзін да аднаго, паразуменне і ўзаемныя саступкі.

Саміт кіраўнікоў «Вялікай дваццаткі» у Аргенціне праходзіць менавіта ў такой атмасферы. На форуме, галоўным чынам, удзельнікі абмяркуюць дзве тэмы: глабальнае эканамічнае кіраванне і кліматычныя змены.

Кітай, ЕС, Канада і іншыя краіны вылучылі актыўныя прапановы па пытаннях рэфармавання СГА. Аднак працэс рэфармавання пачаць пакуль цяжка з-за наяўнасці рознагалоссяў па многіх пытаннях. Можна меркаваць, што на саміце ў Аргенціне бакі абмяняюцца меркаваннямі на паглыбленай аснове, каб пазбегнуць рознагалосся і пашырыць сферу кансенсусу. Кіраўнікі КНР і ЗША правядуць сустрэчу на палях саміту, падчас якой яны закрануць пытанні, звязаныя з глабальным гандлем. Здаровае і стабільнае развіццё кітайска-амерыканскіх адносін звязана не толькі з інтарэсамі народаў абедзвюх краін, але і аказвае ўплыў на мір і глабальнае развіццё.

Саміт «Вялікай дваццаткі» задуманы як важны механізм, які мае ў сваёй аснове шматбаковасць і супрацоўніцтва. Дзесяцігадовы вопыт паказвае, што «Вялікая дваццатка» можа сумесна і рэальна вырашыць і нівеліраваць усе фактары рызыкі і нявызначанасці ў глабальнай эканоміцы, аднак гэта магчыма, толькі калі краіны-удзельніцы пойдуць на супрацоўніцтва, адмовіўшыся ад канфрантацыі. Гэта адпавядае інтарэсам не толькі самой «Вялікай дваццаткі», але і краінам усяго свету. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040