Парламент Украіны ўхваліў увядзенне ваеннага становішча ў шэрагу абласцей краіны на 30 дзён
  2018-11-27 16:52:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

/"Сіньхуа"/ Вярхоўная Рада ў панядзелак ухваліла ўказ прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі аб увядзенні ваеннага становішча з-за абвастрэння сітуацыі ў раёне Керчанскага праліва. Гэта рашэнне падтрымалі 276 дэпутатаў пры неабходным мінімуме ў 226 галасоў, паведамляе прэс-служба парламента.

Указ пра абвяшчэнне ваеннага становішча быў падпісаны Парашэнкам раней у панядзелак. Ён прадугледжваў увядзенне асаблівага прававога рэжыму на 60 дзён. Аднак пасля кансультацый з парламенцкімі фракцыямі тэрмін дзеяння ваеннага становiшча быў скарочаны ўдвая. Абноўлены ўказ уступіць у сілу 28 лістапада ў 9 гадзін раніцы па кіеўскім часе.

Выступаючы ў Вярхоўнай Радзе перад пачаткам галасавання, П.Парашэнка заявіў, што адмысловы прававы рэжым будзе дзейнічаць не на ўсёй тэрыторыі Украіны, а толькі ў абласцях, якія мяжуюць з Расіяй і Прыднястроўем, а таксама размешчаныя на ўзбярэжжы Чорнага і Азоўскага мораў.

Нагадаем, прычынай, якая падштурхнула ўлады Украіны ўвесці ваеннае становішча, стаў інцыдэнт, які адбыўся 25 лістапада ў раёне Керчанскага праліва. Як паведамілі ВМС Украіны, РФ абстраляла, а затым захапіла тры ўкраінскіх ваенныя караблі. Яны накіроўваліся з чарнаморскага порта "Адэса" ў порт "Марыупаль", размешчаны на ўзбярэжжы Азоўскага мора. У Маскве сцвярджаюць, што суны незаконна ўвайшлі ў расійскія тэрытарыяльныя воды, аднак Украіна настойвае на тым, што заяўка на праход суднаў была пададзена. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040