Сі Цзіньпін прыбыў у Іспанію з дзяржаўным візітам
  2018-11-28 07:49:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыбыў у Мадрыд з дзяржаўным візітам. Члены ўрада Іспаніі віталі прыбыццё старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

Сі Цзіньпін ад імя ўрада і народа Кітая шчыра павітаў Іспанію. Ён адзначыў, што кітайска-іспанскія сувязі маюць доўгую гісторыю. Краіны ўсталявалі двухбаковыя адносіны ў 1973 годзе. У 2005 годзе бакі ўстанавілі адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства -- адносіны Кітая і Іспаніі выйшлі на новы ўзровень развіцця. Зараз краіны сталі на шлях важнага этапа рэформаў і развіцця: паглыбляюць двухбаковыя адносіны, умацоўваюць сяброўства, пашыраюць практычнае супрацоўніцтва, рэалізуюць сумеснае развіццё, што адпавядае інтарэсам дзвюх краін і іх народаў, а таксама інтарэсам міру і стабільнасці ў свеце.

Сі Цзіньпін разлічвае, што на сустрэчах з каралём Іспаніі Філіпам VI і прэм'ер-міністрам краіны Пэдра Санчасам бакі абмяркуюць пытанні міждзяржаўных адносін, каб адкрыць новыя шляхі развіцця кітайска-іспанскіх адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040