Кітайска-іспанскія адносіны перажываюць найлепшы ў сваёй гісторыі перыяд -- Сі Цзіньпін
  2018-11-28 14:59:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайска-іспанскія адносіны перажываюць найлепшы ў сваёй гісторыі перыяд. Пра гэта заявіў у аўторак старшыня КНР Сі Цзіньпін на сустрэчы з каралём Іспаніі Філіпам VI, выказаўшы ўпэўненасць у перспектывах развіцця двухбаковых сувязяў. Ён адзначыў, што пасля ўстанаўлення ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і Іспаніяй у 2005 годзе адбывалася бесперапыннае павышэнне ўзроўню двухбаковых адносін, умацаванне палітычнага ўзаемадаверу і пашырэнне сфер супрацоўніцтва, а міжчалавечыя кантакты станавіліся ўсё больш шчыльнымі.

"Гэта мой першы візіт у Еўропу пасля перавыбрання на пасаду старшыні КНР, а таксама першы прыпынак у турнэ па Еўропе і Лацінскай Амерыцы", -- адзначыў Сі Цзіньпін, выказаўшы спадзяванне, што візіт паспрыяе ўмацаванню дружбы дзвюх краін і павышэнню ўзроўню супрацоўніцтва, пасадзейнічае далейшаму развіццю двухбаковых адносін.

Ён падкрэсліў, што Кітай гатовы сумесна з Іспаніяй працягваць аказваць адно аднаму падтрымку ў пытаннях, якія тычацца ключавых інтарэсаў і выклікаюць глыбокую заклапочанасць кожнага з бакоў. Старшыня КНР заклікаў дзве дзяржавы актывізаваць узаемадзеянне ў сферах гандлю, эканомікі, турызму і супрацоўніцтва з трэцімі бакамі ў рамках "Пояса і шляху", садзейнічаць выхаду кітайска-іспанскага ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства на новую ступень развіцця на карысць двух народаў. "Кітай быў бы рады працягу еўрапейскай інтэграцыі і спадзяецца, што Іспанія будзе і далей адыгрываць актыўную ролю ў стымуляванні развіцця кітайска-еўрапейскага ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства", -- запэўніў Сі Цзіньпін.

Філіп VI прывітаў візіт старшыні КНР у Іспанію. Паводле яго слоў, Іспанія шануе сяброўскіе сувязі і супрацоўніцтва з Кітаем. Дзякуючы сумесным намаганням абодвух бакоў, усеабдымнае стратэгічнае партнёрства бесперапынна развіваецца. Кароль заявіў, што яго краіна мае намер падтрымліваць цесныя кантакты з Кітаем, павышаць узровень дзелавога супрацоўніцтва, актывізаваць кантакты і каардынацыю пазіцый у шматбаковых справах і актыўна садзейнічаць паглыбленню еўрапейска-кітайскіх адносін.

Сі Цзіньпін і Пэн Ліюань прысутнічалі таксама на прыёме, які быў наладжаны каралём Філіпам VI і каралевай Летысіяй. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040