Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Хэ наведаў ФРГ і прыняў удзел у 8-м Гамбургскім саміце Кітайска-еўрапейскага форуму
  2018-11-28 16:03:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

25-28 лістапада віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Хэ наведаў ФРГ, правёў сустрэчу з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель і выступіў з праграмнай прамовай на цырымоніі адкрыцця 8-га Гамбургскага саміту ў рамках Кітайска-еўрапейскага форуму.

Лю Хэ перадаў А. Меркель паведамленне ад Сі Цзіньпіна, які адзначыў, што Кітай надае вялікую ўвагу развіццю адносін з ФРГ, гатовы актывізаваць супрацоўніцтва, узбагаціць двухбаковае супрацоўніцтва яшчэ большым стратэгічным зместам, прыкласці намаганні для садзейнічання глабальнаму эканамічнаму кіраванню, абароны свабоднага гандлю і пабудовы сусветнай эканомікі адкрытага тыпу. Лю Хэ заявіў, што Пекін гатовы сумесна з Берлінам рэалізаваць важныя дамоўленасці, дасягнутыя лідарамі дзвюх краін, садзейнічаць бесперапыннаму паглыбленню супрацоўніцтва ў сферах фінансаў, гандлю і інвестыцый.

А. Меркель адзначыла, што Германія надае вялікае значэнне развіццю адносін з КНР, зацікаўлена ва ўдзеле ў кітайскай ініцыятыве "Пояс і шлях", вітае і актыўна падтрымлівае дзейнасць кітайскіх інвестараў у Германіі.

Выступаючы на Гамбургскім саміце, Лю Хэ распавёў аб бягучай сітуацыі ў эканоміцы КНР і перспектывах яе развіцця, падкрэсліўшы, што ў Кітаі паскараецца рэалізацыя шэрагу важных мер па пашырэнні адкрытасці . Ён адзначыў, што КНР і Еўропа цвёрда абараняюць правілы і шматбаковы механізм свабоднага гандлю. У двух бакоў ёсць шырокія сумесныя інтарэсы, неабходна ўмацоўваць паразуменне і паглыбляць супрацоўніцтва, каб сумесна адказаць на выклікі, садзейнічаць пабудове супольнасці з адзіным лёсам для ўсяго чалавецтва, забяспечыць трывалы мір і росквіт. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040