Дакументальныя фільмы «Чароўная Аргенціна» і «Чароўны Кітай» на тэлеканалах дзвюх краін
  2018-11-29 10:15:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні саміту «Групы 20» у Аргенціне, два дакументальныя фільмы «Чароўная Аргенціна» і «Чароўны Кітай», знятыя сумесна кітайскімі і аргенцінскімі кінематаграфістамі, будуць адначасова трансліравацца з 29 лістапада ў эфіры дзяржаўных тэлеканалаў дзвюх краін.

28 лістапада на цырымоніі аб'яўлення аб пачатку трансляцыі фільмаў, якая адбылася ў Буэнас-Айрэсе, кіраўнік Федэральнай сістэмы дзяржаўных сродкаў інфармацыі Аргенціны Эрна Ламбардзі адзначыў, што гэтыя дзве дакументальныя карціны з'яўляюцца падарункам, прымеркаваным да саміту «Групы 20».

Гендырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн падчас прэзентацыі фільмаў адзначыў, што старшыня КНР Сі Цзіньпін даў дакладны каментарый аб культурных абменах і ўзаемаразуменні паміж краінамі, падкрэсліў, што неабходна аналізаваць і выкарыстоўваць вопыт і дасягненні розных цывілізацый, каб даць людзям духоўную сілу і падтрымку, поруч сустракаць розныя выклікі, вырашаць праблемы, якія стаяць перад чалавецтвам. Шэнь Хайсюн падкрэсліў, што вядучыя спецыялісты і ключавыя супрацоўнікі ў сферы радыё і тэлебачання дзвюх краін прыклалі вялікія намаганні для стварэння гэтых двух дакументальных фільмаў з тым, каб дапамагчы народам дзвюх краін лепш даведацца адзін аднаго, спазнаць і палюбіць іх старажытную гісторыю і бліскучую культуру. Паводле слоў Шэнь Хайсюна, зараз усе ведаюць адзін аднаго і супрацоўнічаюць, але абмены і супрацоўніцтва неабходна накіроўваць у рэчышча сумеснага прагрэсу. Ён выказаў спадзяванне, што выкарыстоўваючы магчымасць паралельнай трансляцыі дакументальных фільмаў, бакі працягнуць пашыраць абмены і супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі СМІ, ствараць больш кантэнту, які мае сацыяльна-культурнае значэнне.

4-серыйны дакументальны фільм «Чароўная Аргенціна» за 100 хвілін дэманструе гістарычныя традыцыі і сучаснае жыццё Аргенціны. Вялікая ўвага нададзена прыродным ландшафтам і культурным помнікам краіны.

2-серыйны фільм «Чароўны Кітай» працягласцю 120 хвілін адлюстраваў імклівую дынаміку развіцця, распавёў пра моду, мегаполісы Кітая, а таксама пра прыроду і шматнацыянальную культуру краіны.

У цырымоніі старту трансляцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі розных грамадскіх колаў Кітая і Аргенціны: пасол КНР у Аргенціне Ян Ваньмін, гендырэктар дзяржаўнага радыё і тэлебачання Аргенціны Мігель Перэйра і інш. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040