Д. Трамп мае намер зноў сустрэцца з Кім Чэн Ынам у студзені або лютым 2019 года
  2018-12-03 16:42:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Наступная сустрэча прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і вярхоўнага лідара КНДР Кім Чэн Ына, хутчэй за ўсё, адбудзецца ў студзені або лютым наступнага года. Пра гэта Д. Трамп заявіў журналістам у суботу на борце прэзідэнцкага самалёта, паведаміў у нядзелю Белы дом. Прэзідэнт адзначыў, што ў яго "вельмі добрыя адносіны" з Кім Чэн Ынам, і сустрэча паміж імі абавязкова адбудзецца ўпачатку 2019 года.

Паводле слоў Трампа, для правядзення перамоваў з Кім Чэн Ынам разглядаюцца тры месцы. Кіраўнік Белага дома таксама дадаў, што рана ці позна запросіць лідара КНДР у ЗША.

Нагадаем, што Д. Трамп раней заявіў, што яго другая сустрэча з Кім Чэн Ынам пройдзе пасля прамежкавых выбараў у Кангрэс, прызначаных на 6 лістапада. Амерыканскія СМІ паведамілі ў канцы кастрычніка са спасылкай на чыноўніка Белага дома, што лідары дзвюх краін могуць сустрэцца ў пачатку 2019 года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040