У канцы лістапада хэфэйскі міжнародны аэрапорт "Сіньцяа" стаў 37-м аэрапортам Кітая, гадавы пасажыраабарот у якім дасягнуў 10 млн чалавек. Па стане на канец лістапада яшчэ чатыры кітайскія аэрапорты далучыліся да "10-мільённага клубу": аэрапорт "Лішэ" ў Нінбо, "Лунвань" у Вэньчжоу, "Цзіньвань" у Чжухае і "Чжэндзін" у Шыцзячжуане.
Па стане на канец 2017 года ў Кітаі налічвалася 32 грамадзянскія аэрапорты з гадавым пасажыраабаротам 10 млн чалавек.
У дакладзе Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту прагназуецца, што да сярэдзіны 2020 х гг. Кітай стане самым вялікім авіяцыйным рынкам у свеце. - Р -