Адкрылася лічбавая версія буйнамаштабнай выставы, прысвечанай 40-годдзю палітыкі рэформаў і адкрытасці ў Кітаі. Анлайн-павільён размясціўся на сайце ggkf40.cctv.com, дзякуючы ўжыванню розных мультымедыйных і інтэрактыўных тэхналогій наведвальнікі сайта могуць убачыць 154 панарамы, 2163 дэманстрацыйныя стэнды і 218 відэаролікаў. Таксама на сайце даступны аўдыёгід, створаны з выкарыстаннем тэхналогіі сінтэзу гаворкі.
Выстава, прысвечаная 40-годдзю палітыкі рэформаў і адкрытасці, адкрылася 13 лістапада ў Нацыянальным музеі Кітая ў Пекіне. Па стане на мінулы чацвер яе наведалі ўжо звыш 660 тыс. чалавек. - Р -