Пэн Ліюань сустрэлася са жонкай прэзідэнта Панамы Ларэн Касцілья Гарсія
  2018-12-04 15:32:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак жонка старшыні КНР Сі Цзіньпіна, пасол добрай волі СААЗ па пытаннях прафілактыкі туберкулёзу і СНІДу, спецыяльны пасланнік ЮНЕСКА па пытаннях падтрымкі адукацыі дзяўчынак і жанчын Пэн Ліюань у рэзідэнцыі прэзідэнта Панамы сустрэлася з яго жонкай, спецыяльным паслом добрай волі Аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ / СНІДу / ЮНЭЙДС / у Лацінскай Амерыцы, старшынёй панамскага Нацыянальнага савета па агульным доглядзе за дзецьмі Ларэн Касцілья Гарсія.

Пэн Ліюань заявіла, што кітайскі ўрад надае вялікую ўвагу прафілактыцы і лячэнню СНІДу, а таксама клопату пра хворых на СНІД, прыклаў вялізныя намаганні ў гэтай працы і дасягнуў важных поспехаў. Кітай высока цэніць вялікую працу, праведзеную панамскім бокам. Пэн Ліюань падкрэсліла, што Кітай заўсёды надае вялікае значэнне рабоце, звязанай з жанчынамі і дзецьмі, імкнучыся павысіць узровень здароўя і адукацыі жанчын і дзяцей. Яна выказала спадзяванне, што два бакі змогуць працаваць разам, каб унесці яшчэ большы ўклад у справу жанчын і дзяцей у Кітаі, Панаме і ва ўсім свеце.

Ларэна Касцілья Гарсія высока ацаніла дасягненні кітайскага ўрада ў прафілактыцы і лячэнні СНІДу, а таксама абароне правоў і інтарэсаў жанчын і дзяцей. Яна заявіла, што мае намер прыкласці сумесныя з кітайскім бокам намаганні, каб супрацоўніцтва ў вышэйзгаданых галінах прынесла яшчэ большыя вынікі.

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040