Сі Цзіньпін і прэзідэнт Панамы Х.К.Варэла разам наведалі новы суднаходны шлюз Панамскага канала
  2018-12-04 16:07:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт Панамы Хуан Карлас Варэла разам наведалі новы суднаходны шлюз Панамскага канала.

Кантэйнеравоз "Ружа" Кітайскай карпарацыі акіянскіх перавозак чакаў ля суднаходнага шлюза, каб прайсці яго. Кантэйнеравоз адправіўся ў плаванне з кітайскага Ціндаа 1 кастрычніка, перасёк Ціхі акіян, прайшоў праз Панамскі канал у Атлантычны акіян і наведаў тры порты ў ЗША. Зараз ён ідзе зваротным курсам праз Панамскі канал.

Сі Цзіньпін пагутарыў з капітанам і членамі экіпажа карабля "Ружа". Ён выказаў спадзяванне, што яны змогуць палепшыць лагістыку і ўнесці яшчэ большы ўклад у нацыянальнае суднаходства і глабальны гандлёвы росквіт.

У кабіне ўпраўлення па запрашэнні Х.К.Варэлы Сі Цзіньпін адкрыў суднаходны шлюз, праз які павольна прайшоў карабель "Ружа". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040