Выхад Вялікабрытаніі з ЕС без пагаднення прывядзе да значнага зніжэння вытворчасці - ЦБ краіны
  2018-12-05 15:55:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па выніках даследавання, апублікаваных у аўторак Банкам Англіі (ЦБ), калі Вялікабрытанія ў будучым годзе выйдзе з ЕС без пагаднення, то вытворчасць краіны, верагодна, чакае значнае зніжэнне.

Банк Англіі правёў апытанне 369 прадпрыемстваў, па выніках якога былі атрыманы наступныя вынікі: у выпадку выхаду Вялікабрытаніі з ЕС без пагаднення і без пераходнага перыяду, у наступныя 12 месяцаў вытворчасць прадукцыі прадпрыемствамі знізіцца на 2,5-6,9 %, а колькасць наёмных работнікаў - на 2,1-5,4 %. У выпадку выхаду з ЕС на падставе пагаднення і наяўнасці пераходнага перыяду вытворчасць, магчыма, павялічыцца на 0,8-2,7 %, а колькасць наёмных рабочых - на 0,2-1 %.

Банк Англіі заявіў, што большасць брытанскіх прадпрыемстваў пакуль не карэктавалі свае стратэгіі ў рамках рэагавання на выхад з ЕС, толькі менш за трэць кампаній выпрацавалі адпаведныя планы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040